Андоль (кар.: 온돌) — традыцыйная сістэма абагравання дамоў у Карэя. Асаблівасцю сістэмы з’яўляецца тое, што цяпло ідзе з лакальнай зоны на падлозе, якая выкарыстоўваецца жыхарамі для сну, прыёму гасцей, працы. Сістэма андоль з’яўляецца аналагам рускай печы  (руск.) з ляжанкай.

Андоль
кар.: 온돌
Выява
Краіна
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны National Intangible Cultural Heritage in South Korea[d][1][2]
Апісана на сайце english.cha.go.kr/… (англ.)
heritage.go.kr/he… (кар.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канструкцыя

правіць

У адрозненне ад Рымскай імперыі, дзе абаграванне падлогі (гіпакауст  (руск.) — тып ацяпляльнай сістэмы, прызначанай для абагравання аднапавярховых будынкаў) з часам быў згублены, сістэма цёплай падлогі на працягу тысячагоддзяў выкарыстоўвалася ў Карэі і насіла назву «андоль». Гэтае слова ў перакладзе з карэйскай мовы азначае «цёплыя камяні». Мяркуецца, што дадзеная сістэма была вынайдзенай у перыяд трох карэйскіх дзяржаў (I ст. да н. э. — VII ст. н. э.). Прынцып яе працы заключаўся ў наступным. У кухні ці ў знешняй сцяне пакоя размяшчалася печ. Пад падлогай пакоя пракладваліся гарызантальныя паражніны (тунэлі) для дыму і гарачага паветра, якое праходзіла па паражнінах падчас спальвання дроў у печы. Асаблівая будова сістэмы абагравання падлогі дапамагала ўтрымліваць цяпло на працягу доўгага часу. На сённяшні дзень абаграванне падлогі з дапамогай сістэмы андоль з’яўляецца тыповай рысай традыцыйнага карэйскага жылля. Аднак у сучасных дамах сістэма андоль ў яе першапачатковым выглядзе практычна не выкарыстоўваецца, яе замяняе ўдасканаленая сістэма вадзянога ацяплення  (руск.) падлогі  (руск.).

Андоль і побытавыя асаблівасці культуры карэйцаў

правіць
  Традыцыйная сістэма абагравання аказала ўплыў на сацыяльныя адносіны і побытавыя асаблівасці культуры карэйцаў. Так, на падлозе адсутнічалі дываны, таксама адсутнічаюць ложкі, і таму людзі спалі на цёплай падлозе, прыкрыўшыся коўдрамі. Гэтак жа і на працягу дня сядзелі на падлозе, прыкрыўшыся пры неабходнасці коўдрамі. А сацыяльны складнік заключаецца ў тым, што госцю або якой-небудзь важнай асобе адводзілася самае цёплае месца на падлозе, гэта была праява высокай павагі.  

Галерэя

правіць

Зноскі