Андрэй Анатольевіч Бараноўскі
Андрэй Анатольевіч Бараноўскі (нар. 1977, Жлобін, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 2020 года намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.
Андрэй Анатольевіч Бараноўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў | ||||||
Нараджэнне |
1977[1] |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачынаў слесарам аварыйна-аднаўленчых работ у камунальным жыллёвым унітарным прадпрыемстве «Уніком» у Жлобіне. З 2002 па 2010 год працаваў на гэтым жа прадпрыемстве майстрам па эксплуатацыі аб’ектаў інжынернага абсталявання і сетак, начальнікам вытворчасці водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, начальнікам цэха каналізацыі. З 2010 года — вядучы інжынер па якасці камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Жлобінскага раёна».
У 2015 годзе прызначаны намеснікам старшыні Жлобінскага райвыканкама, у 2016 годзе — старшынёй камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. З 15 лістапада 2018 года па верасень 2020 года — старшыня Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта[2]. У верасні 2020 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама.
Зноскі
- ↑ а б в г http://www.ch-smi.by/andrej-anatolevich-baranovskij-predsedatel-oktyabrskogo-rajispolkoma/
- ↑ Андрей Анатольевич Барановский — председатель Октябрьского райисполкома (руск.). Чырвоны Кастрычнік (15 лістапада 2018). Праверана 3 верасня 2020.