Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў
Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў (нар. 1982, в. Старыя Журавічы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Анатольевіч Бараноўскі | ||||||
Пераемнік | Ірына Міхайлаўна Намачэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1982[1] |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1982 годзе ў в. Старыя Журавічы Рагачоўскага раёна. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў вядучым ветэрынарным урачом у дапаможным гаспадарцы ААТ «Лоеўскі Агратэхсэрвіс». У 2008—2012 гадах узначальваў Лоеўскую ветэрынарную станцыю, кіраваў КСУП «Страдубка» Лоеўскага раёна і ПСУП «Лоеў Агра» ААТ «Лоеўскі Агратэхсэрвіс». З 2012 па 2016 гады працаваў гандлёвым агентам прыватнага прадпрыемства «Алнікор» г. Гродна, а таксама ветэрынарным урачом ветупраўлення ВСУП «ГРУПА-СТС» г. Рэчыца. У 2016 годзе назначаны першым намеснікам старшыні — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лоеўскага райвыканкама[2]. 3 верасня 2020 года прызначаны прэзідэнтам на пасаду старшыні Акцябрскага раённага выканаўчага каммітэта[3]. 3 кастрычніка 2022 года прызначаны старшынёй Рэчыцкага райвыканкама[4].
Зноскі
- ↑ https://gp.by/novosti/novosti-belarusi/news222529.html
- ↑ Лукашенко обновил руководство в нескольких районах Гомельской области / 03.09.2020
- ↑ Лукашенко обновил руководство в нескольких районах Гомельской области (руск.). Правда Гомель (3 верасня 2020).
- ↑ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.