Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт

(Пасля перасылкі з Рэчыцкі райвыканкам)

Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Рэчыцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Рэчыцы, у будынку на плошчы Кастрычніка, 6.

Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Рэчыцкі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Гомельскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 247500 , Гомельская вобласць, г. Рэчыца, пл. Кастрычніка, 6
Старшыня Сяргей Мікалаевіч Даўгалёў
Сайт rechitsa.by

Структура

правіць
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Старшыні

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць
  • rechitsa.by — афіцыйны сайт Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта