Андрэй Анатолевіч Злотнікаў

Андрэй Анатолевіч Злотнікаў (27 красавіка 1970, Ленінград — 7 сакавіка 2023) — беларускі навуковец і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт.

Андрэй Анатолевіч Злотнікаў
Нараджэнне 27 красавіка 1970(1970-04-27)
Смерць 7 сакавіка 2023(2023-03-07) (52 гады)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат навук
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 27 красавіка 1970 года ў Ленінградзе.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (сацыёлаг).

Працаваў спецыялістам па маркетынгу КМП «Галактыка» (Гомель), галоўным эканамістам ТАА «Зеўс» (Гомель), вядучым спецыялістам Сакратарыята Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, выконваючым абавязкі старшыні Прыбарскага сельскага выканаўчага камітэта Гомельскага раёна.

Быў выкладчыкам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Філасофія і сацыялогія» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога, дацэнтам кафедры паліталогіі і сацыялогіі, намеснікам дэкана юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

17 лістапада 2019 года на парламенцкіх выбарах абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе № 33[1]. З’яўляўся членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

Памёр 7 сакавіка 2023 года.

Сям’я

правіць

Жанаты. Меў дзвюх дачок.

Зноскі