Андрэй Гасковіч
Андрэй Гасковіч (? — 1491, Вільня) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі (з 1481 па 1491 гады).
Андрэй Гасковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ян Ласовіч | ||||||
Пераемнік | Войцех Табар | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
XV стагоддзе |
||||||
Смерць |
1491 |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з Вільні, быў сынам Пятра Гасковіча, імаверна шляхціча. Афіцыйныя лісты паведамляюць аб Андрэі: «Andreas Petri Goschovicz de Vilna (або Vilnensis), natione Lituanus» (Андрэй, сын Пятра, Гасковіч з Вільні (або віленчук), ліцвін родам)[1].
З 1443 г. навучаўся ў Кракаўскім універсітэце, з 1464 г. належаў да віленскага капітула[2]. У 1481 г. быў пасвечаны на біскупа віленскага.
Андрэй Гасковіч, імаверна, быў крэўным віленскіх паноў Гасковічаў. Прыкладам, у дарчай грамаце пана Марціна Мацяёвіча віленскім францысканам 1441 г. сведкамі выступілі паны Пётр і Яцко Гасковічы (domino Petro Gosschowicz cum fratre suo domino Jaczcone)[3].
У часы Гасковіча адбывалася пахаванне каралевіча Казіміра[4].
Зноскі
- ↑ x. J. Fijałek. Uchrześcijanienie Litwy przez Polskę. // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Wł. Abracham, J. Fijałek, J. Rozwadowski et al. — Kraków, 1914. s. 152—161.
- ↑ J. Ochmański. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. Poznań, 1972. s. 34.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej. T. I, zesz. 1. / wyd. ks. J. Fijałek, W. Semkowicz. Kraków, 1932. № 169.
- ↑ Tadeusz Krahel. Zarys dziejów (archi)diecezji wileńskiej. Studia Teologiczne: Białystok, Drohiczyn, Łomża Tom 5-6, 1987.
Літаратура
правіць- В. Пануцэвіч. Польская мова ў ХІV—ХVIII стст. і каталіцкі касцёл у Вялікім Княстве Літоўскім. // Наша вера, 1998. [1]
- J. Ochmański. Biskupstwo Wileńskie w średniowieczu. Ustroj i uposażenie. Poznań, 1972.