Андрэй Лідвартавіч Васільеў

беларускі футбаліст

Андрэй Лідвартавіч Васільеў (нар. 3 лютага 1969) — беларускі футбаліст, які гуляў на пазіцыях паўабаронца і абаронца.

Футбол
Андрэй Васільеў
Поўнае імя Андрэй Лідвартавіч Васільеў
Нарадзіўся 3 лютага 1969(1969-02-03)[1] (55 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Клубная кар’ера[* 1]
1986—1988 Віцязь (Віцебск) 57 (0)
1989 Ліда (1)
1990—1997 Лакаматыў-96 (Віцебск) 149 (4)
1997—1998 Дынама (Брэст) 36 (2)
1999—2000 Тарпеда-Кадзіна (Магілёў) 23 (1)
2001 Рудзенск 31 (3)
2006 Кобрын 13 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Гульнявая кар’ера правіць

Прафесійная кар’ера гульца распачалася ў 1986 годзе ў клубе «Віцязь» (Віцебск). У 1989 годзе выступаў за клуб «Абутнік», з якім стаў чэмпіёнам БССР. У 1990 вярнуўся ў віцебскі клуб, вядомы на той момант як КІМ. Пасля сыходу з віцебскага клуба ў 1997, яшчэ 4 гады працягваў выступаць за клубы вышэйшай лігі «Дынама-Брэст» і «Тарпеда-Кадзіна». У 2001 годзе правёў сезон у клубе трэцяй лігі «Рудзенск», пасля чаго завяршыў кар’еру.

У 2006 годзе вярнуўся ў футбол і далучыўся да клуба трэцяй лігі «Кобрын», за які правёў 13 матчаў і адзначыўся двума забітымі галамі[2][3][4].

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць