Андрэй Мікалаевіч Ільніцкі
Андрэй Мікалаевіч Ільніцкі (нар. 13 кастрычніка 1973, Полацк, Віцебская вобласць, БССР) — урач, беларускі і расійскі герантолаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Андрэй Мікалаевіч Ільніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1973 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі |
Род дзейнасці | урач |
Навуковая сфера | геранталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2007) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьАндрэй Мікалаевіч Ільніцкі нарадзіўся ў горадзе Полацку 13 кастрычніка 1973 года.
Бацька, Мікалай Мікалаевіч Ільніцкі (1948—2006), беларускі дзеяч культуры, узначальваў Полацкі нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік, з’яўляўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, зрабіў вялікі ўнёсак у музеефікацыю полацкай гістарычнай спадчыны, развіццё Полацка як культурнага і гістарычнага цэнтра краіны[1][2].
А. М. Ільніцкі скончыў у 1996 годзе Віцебскі медыцынскі інстытут, адразу пасля інтэрнатуры па тэрапіі, якую праходзіў у Полацкай гарадской бальніцы, пачаў працаваць загадчыкам аддзялення медыцынскай рэабілітацыі Полацкай гарадской паліклінікі, потым паступова прайшоў асноўныя этапы сістэмы аховы здароўя, працуючы намеснікам галоўнага урача, галоўным урачом згаданай паліклінікі, намеснікам галоўнага урача Наваполацкай гарадской бальніцы. З’яўляецца лекарам-тэрапеўтам, герыятрам і арганізатарам аховы здароўя. Адначасова працаваў у якасці старшага выкладчыка, дацэнта, прафесара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2000 годзе ў Мінскім медыцынскім інстытуце абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную распрацоўцы крытэрыяў эфектыўнасці медыцынскай рэабілітацыі пацыентаў тэрапеўтычнага прафілю, а ў 2007 годзе ў Санкт-Пецярбургскім інстытуце біярэгуляцыі і геранталогіі доктарскую дысертацыю, у якой абгрунтаваў асноўныя прынцыпы прафілактыкі інваліднасці ў людзей старэйшых узростаў. Навуковым кіраўніком кандыдацкай дысертацыі быў адзін з заснавальнікаў школы арганізатараў аховы здароўя ў Беларусі пасля набыцця ёй незалежнасці, доктар медыцынскіх навук, прафесар Эдуард Антонавіч Вальчук. Навуковым кансультантам доктарскай дысертацыі стаў сусветна вядомы герантолаг, аўтар пептыднай тэорыі старэння, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук, доктар медыцынскіх навук Уладзімір Хацкелевіч Хавінсон.
А. М. Ільніцкі з’яўляецца ініцыятарам стварэння і Старшынёй Беларускага рэспубліканскага геранталагiчнага грамадскага аб’яднання (2011), Еўразійскага аб’яднання геранталогіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны (Астана, 2015), абраны членам Савета Міжнароднай асацыяцыі геранталогіі і герыятрыі (2014), сапраўдным сябрам Праўлення Еўрапейскага таварыства герыятрычнай медыцыны (2017)[3].
З 2012 года жыве і працуе пераважна ў Маскве, дзе разам са сваім сябрам і паплечнікам, доктарам медыцынскіх навук, прафесарам К. І. Прашчаевым стварыў расійска-беларускі навукова-даследчы цэнтр «Геранталогія». Яны таксама з’яўляюцца ініцыятарамі арганізацыі першай на постсавецкай прасторы кафедры ў дзяржаўнай установе адукацыі, у межах дзейнсці якой праводзіцца адукацыя ў галіне не толькі класічнай герыятрыі, але і антыўзроставай медыцыны. Цяпер гэта кафедра тэрапіі, герыятрыі і антыўзроставай медыцыны Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Федэральнага навукова-клінічнага цэнтра Федэральнага медыка-біялагічнага агенцтва Расіі, загадчык кафедры — А. М. Ільніцкі з моманту яе заснавання ў 2012 годзе. З 2019 года з’яўляецца старшынёй дысертацыйнай рады БелДУ.14.03, якая надае навуковыя ступені ў галіне геранталогіі і герыятрыі па медыцынскіх і біялагічных навуках і функцыянуе пры Белгародскім дзяржаўным універсітэце[4].
Навуковая дзейнасць
правіцьЗ’яўляецца адным з найбольш аўтарытэтных спецыялістаў у галіне геранталогіі і герыятрыі на прасторы былога СССР і ў сучаснай Рэспубліцы Беларусь. Найбольш вядомыя працы, якія выкананы пераважна ў суаўтарстве з прафесарам К. І. Прашчаевым, прысвечаны тэорыі сіндрома старэчай астэніі і яе імплементацыі ў клінічную практыку, нейраімунаэндакрыналогіі старэння і паталогіі, асацыяванай з узростам. Заклаў асновы навуковай антыўзроставай медыцыны (прэвентыўная герыятрыя), шмат зрабіў для стварэння ўяўленняў пра магчымасці прафілактыкі дэменціі ў старэйшых узроставых групах, тэрапеўтычнае стымулявальнае асяроддзе ў геранталагічнай практыцы. Шматлікія працы прысвечаныя праблемам асноўных герыятрычных сіндромаў, у тым ліку падзенняў, а таксама пытанням эйджызму і яго пераадольвання. Разам з К. І. Прашчаевым стварыў новую групу біярэгулявальных прэпаратаў клеткавыя хронаблакатары, тыя ж аўтары апісалі новыя клінічныя сіндромы ўзроставай кісці і хранічнага інфармацыйнага знясільвання. Сябра рэдакцыйных саветаў шэрагу медыцынскіх рэцэнзаваных часопісаў, у тым ліку «Поспехі геранталогіі», «Урач», «Пытанні арганізацыі аховы здароўя і медыцынскай статыстыкі», намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Геранталогія». Пад кіраўніцтвам А. М. Ільніцкага абаронена 3 доктарскія і 15 кандыдацкіх дысертацый[5].
Культура і асветніцтва
правіцьАўтар вялікай колькасці навукова-папулярных і асветніцкіх артыкулаў, што прысвечаныя праблемам узросту і старэння і маюць антыэйджысцкую накіраванасць. У 2019 годзе ў беларускім выдавецтве «Дыскурс» выйшла папулярная кніга А. М. Ільніцкага і К. І. Прашчаева «Працяг будзе. Кніга аб узросце». Прэзентацыя кнігі адбылася падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» (Мінск, 2019 год) і прайшла з удзелам народнай артысткі Беларусі, вядучай актрысы Купалаўскага тэатра Зоі Белахвосцік. Пра А. М. Ільніцкага як чалавека беларускай ідэі выказваліся знакамітыя дзеячы беларускай культуры, такія як Навум Гальпяровіч і Валянціна Аксак. Паэтка Ірына Ляшкевіч прысвяціла Ільніцкаму некалькі вершаў, адзін з якіх «Герантолагу» апублікаваны ў яе паэтычным зборніку «Вас я чакала».
З’яўляецца актыўным правадніком выкарыстання беларускай мовы ў галіне геранталогіі і герыятрыі, выступоўцам папулярных курсаў беларускай мовы «Мова нанова», выкарыстоўвае беларускую мову падчас публічных выступленняў і імпрэзаў.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Организация этапной медицинской реабилитации больных терапевтического профиля. — Мн.: «Беларуская навука», 2003. — 317 с. (соавт. Э. Э. Вальчук).
- Хроническая сердечная недостаточность: лечение и реабилитация в амбулаторной практике. — Мн.: «ДокторДизайн», 2004. — 74 с. (соавт. К. И. Прощаев).
- «Дай моим больным доверие ко мне и к моему искусству» (краткие заметки об истории медицины Полоцка). — Спб: «Система», 2005. — 52 с. (соавт. К. И. Прощаев, О. В. Козел).
- Очерки о хронической обструктивной болезни легких. — Мн.: «ПаркусПлюс», 2005. — 72 с. (соавт. К. И. Прощаев, И. П. Семенов).
- Боль. Молекулярная нейроиммунноэндокринология и клиническая патофизиология. — СПб.: Издательство ДЕАН, 2006. — 304 с. (соавт. К. И. Прощаев, И. В. Князькин, И. М. Кветной).
- Избранные лекции по гериатрии. — СПб.: Прайм-ЕВРОЗНАК, 2008. — 778 с. (соавт. К. И. Прощаев, С. С. Коновалов).
- Профилактическая нейроиммунноэндокринология. — СПб.: Прайм-ЕВРОЗНАК, 2008. — 346 с. (соавт. К. И. Прощаев, С. С. Коновалов).
- Хроническая сердечная недостаточность в пожилом возрасте (Учебное пособие). — СПб., 2009. — 75 с. (соавт. К. И. Прощаев, Н. И. Жернакова).
- Немедикаментозные методы в гериатрии. — СПб.: Абрис, 2010. — 92 с. (соавт. К. И. Прощаев, Д. С. Медведев, А. А. Савицкий).
- Гериатрическая помощь в условиях государственного и коммерческого здравоохранения. — Белгород: БелГУ, 2012. — 132 с. (соавт. Н. М. Куницкая, К. И. Прощаев, Е. В. Юдина).
- Синдром старческой астении (Frailty) в клинической практике (Монография). — Белгород: ИД «Белгород» НИУ БелГУ, 2013. — 88 с. (соавт. К. И. Прощаев, Т. В. Павлова).
- Руководство по нейроиммуноэндокринологии. — М.: ЗАО «Шико», 2014. — 752 с. (соавт. М. А. Пальцев, И. М. Кветной).
- Пожилой человек и социальная служба (Методические рекомендации). — М., 2014. (соавт. И. В. Архипов, К. И. Прощаев).
- Терапевтическая среда в домах-интернатах для пожилых граждан и инвалидов (Монография). — Белгород: Белгор.обл. тип., 2012. — 172 с.(соавт. К. И. Прощаев, Е. П. Батанова, В. И. Сушкова).
- Основы социально-медицинской помощи пожилым людям. — Бишкек: ОсОО «Гознак», 2017. — 40 с. (соавт. С. Г. Горелик, И. П. Пономарева, А. Н. Ильницкий, К. И. Прощаев).
- Гериатрия: национальное руководство (Глава в руководстве) / Под ред. Ткачевой О. Н., Фроловой Е. В., Яхно Н. Н. — М.:ГЭОТАР-Медиа, 2018. — 608 с.: ил. (Серия «Национальные руководства»).
- Использование физиотерапии в комплексных технологиях профилактики возрастной патологии (Методические рекомендации). — Спб.: Издательство — ФЛАЙ ПРИНТ, 2018. — 60 с. (соавт. Г. Н. Пономаренко, С. В. Трофимова, А. В. Трофимов, В. Х. Хавинсон).
- Клеточные хроноблокаторы в клинической практике: монография. — М: Издательство «Триумф», Лучшие книги, 2019. — 168 с. (соавт. К. И. Прощаев, Т. Л. Петрище).
- Клеточные хроноблокаторы в биологии и медицине. — М: Издательство «Триумф», Лучшие книги, 2019. — 192 с. (соавт. У. Ф. Гашимова, К. И. Прощаев).
- Продолжение будет. Книга о возрасте. — М.: Дискурс, 2019. — 224 с. (соавт. К. И. Прощаев).
Зноскі
Спасылкі
правіць- Посвящается Памяти Н.Н. Ильницкого (руск.)(недаступная спасылка). Музеи Беларуси (4 лістапада 2016). Праверана 4 сакавіка 2020.
- Імёны Свабоды: Мікалай Ільніцкі (11.10.1948 — 6.11.2006) (бел.) . Радыё свабода. Праверана 4 сакавіка 2020.
- Андрей Николаевич Ильницкий (руск.). Автономная некоммерческая организация «Научно-исследовательский медицинский центр „Геронтология“». Праверана 26 кастрычніка 2019.
- Праўленне (бел.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2022. Праверана 4 сакавіка 2020.
- Кнігі Хадановіча, Адамовіча і Раманавай — найлепшыя ў 2019-м (бел.) . Радыё свабода. Праверана 4 сакавіка 2020.
- Анкета на лета. Андрэй Ільніцкі: «Самая дарагая мне рэч — гэта ідэі і думкі, да якіх я сам дайшоў» (бел.) . Радыё свабода. Праверана 4 сакавіка 2020.
- Італьянскае шчасьце, сярэдні пол, калёны славы — летнія чытанкі 2019 (бел.) . Радыё свабода. Праверана 4 сакавіка 2020.
- «Роздум. Сіла роднага слова». Радыёблог Навума Гальпяровіча (аўдыё) (руск.). ПЕРШЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КАНАЛ БЕЛАРУСКАГА РАДЫЁ. Праверана 4 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)
- Суразмоўцы. Андрэй Ільніцкі (бел.) . Суразмоўцы. Праверана 4 сакавіка 2020.
- Госць. Андрэй Ільніцкі (бел.) . Мова Нанова. Праверана 4 сакавіка 2020.