Андрэй Рудаміна-Дусяцкі
Андрэй Рудаміна-Дусяцкі (каля 1595 — 3 верасня 1632) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, місіянер у Кітаі.
Андрэй Рудаміна-Дусяцкі | |
---|---|
польск.: Andrzej Rudomina-Dusiacki | |
![]() Андрэй Рудаміна. Невядомы мастак, XVII ст. | |
![]() Трубы | |
Нараджэнне |
1596[1] |
Смерць |
5 верасня 1631[1] |
Род | Рудаміны-Дусяцкія |
Бацька | Ян Рудаміна-Дусяцкі |
Маці | Феліцыя з Талочкаў[d] |
Веравызнанне | каталіцтва[1] |
Член у | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | місіянер |
Прадстаўнік шляхецкага роду Рудамінаў-Дусяцкіх герба «Трубы», сын Яна.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Лёвенскім універсітэце (Бельгія), Рымскім езуіцкім калегіуме. З 1618 езуіт.
У 1625 як місіянер выехаў у партугальскія калоніі Гоа, Макаа, потым у Кітай. Аўтар рэлігійных твораў на кітайскай мове.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Пазднякоў В. Рудаміны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 514. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.