Андрэй Трафімавіч Шакура

Андрэй Трафімавіч Шакура (27 верасня 1923, в. Міцькаўшчына, Мсціслаўскі павет — 6 красавіка 1996, г.Барысаў) — дзяржаўны дзеяч, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Андрэй Трафімавіч Шакура
Дата нараджэння 27 верасня 1923(1923-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1996(1996-04-06) (72 гады)
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 27 верасня 1923 года ў в. Міцькаўшчына Мсціслаўскага павета ў сялянскай сям’і. Да вайны закончыў школу, Мсціслаўскае педвучылішча. У 1942 годзе скончыў Тамбоўскае пяхотнае вучылішча.

У Чырвонай Арміі з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім і 3-ім Беларускім франтах, камандзір узвода, роты.

Пасля вайны вярнуўся ў родныя мясціны, працаваў у фінансавых органах Мсціслаўскага раёна, працягваў вучыцца ў Бабруйскай абласной аднагадовай партыйнай школе. З 1953 года — старшыня калгаса «Чырвонаармеец», з 1959 года — старшыня калгаса «ХХІ з’езд КПСС».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР.

Узнагароды правіць

За поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1966). Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга, двума Айчыннай вайны І ступені, двума Айчыннай вайны ІІ ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Алисейко, М. Ты со мной, моё поле/ М. Алисейко // Сов. Белоруссия.—1974.—13 июня.
  • Анюкоў, М. Пасланец Мсціслаўшчыны/ М. Анюкоў // Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1971.—30 сак.
  • Анюкоў, М. У кіпені жыцця/ М. Анюкоў // Звязда.—1971.—13 ліп.
  • Базылева, Т. Жыць для людзей/ Т. Базылева // Святло Кастрычніка (Мсціслаў).—1983.—24 верас.
  • Гільбурд, В. Дзеля шчасця людзей / В. Гільдбурд // Беларусь. — 1966.— № 10.— С. 6-7.
  • Гільбурд, В. Прысвяціў сябе людскому шчасцю/ В. Гільдбурд // Магілёўс. Праўда.—1966.—9 мая.
  • Гордость и слава Могилевщины : в 2 ч. / под редакцией А. Т. Глаза. — Могилев, 2005. — Ч. 2.- С. 115.
  • Калеснік, А. Талент быць хлебаробам/ А. Калеснік // Калеснік, А. Касмічны Світанак/ А. Калеснік.—Мн., 1982.—С. 91-122.
  • Леганьков, В. Криницы/ В. Леганьков // Дела их золотом горят.—Мн., 1976.—С. 164—172.
  • Люди дела. Кто есть кто в Республике Беларусь / под редакцией И. В. Чикалова. — Минск, 1999. — С. 93.
  • Шакура Андрэй Трафімавіч // Беларуская ССР: Карот. энцыкл.—1981.—Т. 5.—С.658.
  • Шакура Андрэй Трафімавіч: Героі Сацыялістычнай Працы// Памяць: Мсціслаўскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі.—Мн., 1999.—С. 499—500.