Андрэй Уладзіміравіч Басалыга

Андрэй Уладзіміравіч Басалы́га (нар. 1970, Мінск) — беларускі графік.

Андрэй Уладзіміравіч Басалыга
Фатаграфія
Дата нараджэння 1970
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Самойлавіч Басалыга
Жонка Вольга Вячаславаўна Нікішына[d]
Род дзейнасці графік
Жанр станковая графіка[d]
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і мастака Уладзіміра Басалыгі.

У 1986—1990 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя A. K. Глебава, у 1990—1996 гадах — на кафедры графікі Беларускай акадэміі мастацтваў.

Член Саюза мастакоў Беларусі з 1997 года. З 2016 года старшыня секцыі «Графіка» Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць

правіць

Працуе ў станковай графіцы. Займаецца літаграфіяй, стварае афорты, кампазіцыя часта будуецца на характэрнай падковападобнай лініі. Звяртаецца да пытанняў агульначалавечага характару, закранае тэмы культуры і гісторыі. Удзельнік Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры (2008—2018).

Сям’я

правіць

У шлюбе з мастачкай Вольгай Нікішынай, з якой пазнаёміліся яшчэ школьнікамі, а потым разам вучыліся ў мастацкім вучылішчы. Маці жонкі, Тамара Федасеенка, была мастачкай па касцюмах, а дзед Уладзімір Федасеенка — беларускі пісьменнік. Маюць траіх дзяцей. Старэйшыя сыны звязаны з мастацтвам і дызайнам, а малалетняя дачка займаецца музыкай, танцамі і малюнкам[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць