Андрэй Уладзіміравіч Шульмін

Андрэй Уладзіміравіч Шульмін (нар. 11 верасня 1972, г. п. Вялікая Мурта, Вялікамурцінскі раён, Краснаярскі край) — урач, спецыяліст у галіне грамадскага здароўя і аховы здароўя. Доктар медыцынскіх навук (2013, Расія; 2020, Беларусь), прафесар (2019).

Андрэй Уладзіміравіч Шульмін
Дата нараджэння 11 верасня 1972(1972-09-11) (51 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2013)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Краснаярскую дзяржаўную медыцынскую акадэмію (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1996).

Месца працы, пасада: Краснаярскі краявы інфармацыйна-аналітычны цэнтр (2000—2006, начальнік аддзела аналізу і прагназавання); Краснаярскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя В. Ф. Войны-Ясянецкага (2006—2019, загадчык кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя); Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2019, кафедра грамадскага здароўя і аховы здароўя з курсам ФПК і ПК, старшы выкладчык, з 2020 — загадчык кафедры менеджменту і маркетынгу фармацыі).

Навуковыя інтарэсы: грамадскае здароўе і ахова здароўя; медыцынская статыстыка; доказная медыцына; сацыялогія. Пазапрафесійная дзейнасць: усходнія адзінаборствы (першы дан (чорны пояс) па каратэ Фудакан).

Узнагароды правіць

Нагрудны знак Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі «Отличник здравоохранения» (2017).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Стратегия совершенствования информационных потоков в системе здравоохранения : на модели «терапевтический участок» : диссертация … доктора медицинских наук : 14.02.03 : защищена 20.06.2013 : утверждена 21.10.2013 / Шульмин Андрей Владимирович. — Красноярск, 2013.