Андыжанскае землетрасенне (1902)

Андыжанскае землетрасенне — разбуральнае землетрасенне, што адбылося 16 снежня 1902 года на тэрыторыі Ферганскай даліны ў Сярэдняй Азіі, у прыватнасці накрыла вялікі горад Андыжан (цяпер ва Узбекістане).

Андыжанскае землетрасенне
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Дата 16 снежня 1902
Андыжанскае землетрасенне (1902) (Узбекістан)
Андыжанскае землетрасенне (1902)

Землетрасенне, паводле сведчанняў відавочцаў, складалася з 3 моцных штуршкоў адзін за адным, — першы сілай 8-9 балаў, за адну-паўтары хвіліны другі — магутнасцю больш за 9 балаў, і яшчэ праз паўгадзіны адбыўся трэці штуршок, сіла якога склала 8-9 балаў.

Сведчанні аб гэтым землятрусе апублікаваныя ў артыкуле пад загалоўкам «Гібель Андыжана», змешчаныя ў часопісе «Штогоднік Ферганскай вобласці», Фергана, 1903):

« «Горад Андыжан, трэці па велічыні горад рэгіёну з 50-тысячным насельніцтвам, размешчаны ў цэнтры галоўнага баваўнянага раёна Ферганскай даліны, ператварыўся ў кучу руін разам з перыферыйнымі валасцямі». »

Агульная колькасць загінуўшых ад землетрасення склала больш за 4,7 тысячы чалавек.

Зноскі

Спасылкі правіць