У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

|

Анежская губа
руск. Онежская губа
64°27′07″ пн. ш. 36°32′22″ у. д.HGЯO
Краіна
Тыпзаліў 
Найбольшая глыбіня36 м
Сярэдняя глыбіня16 м
УпадаюцьАнега, Кем, Керэт 
Анежская губа (Архангельская вобласць)
Анежская губа

Ане́жская губа (Анежскі заліў) — заліў Белага мора, размешчаны на паўднёвым захадзе ад Архангельска (Расія). Даўжыня 185 км, шырыня 50—100 км, глыбіня да 36 м (у сярэднім 16 м), выцягнуты з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Упадаюць рэкі: Анега, Кем, Керэт і інш. Вышыня прыліваў да 2,72 м, пакрыты лёдам на працягу 185 дзён у годзе. Шмат астравоў, большасць з іх бязлесныя, пакрытыя тундрай з карлікавай бярозай. Самы буйны і вядомы архіпелаг заліва — Салавецкія астравы, дзе размешчаны Салавецкі манастыр. На востраве Кій недалёка ад вусця Анегі размешчаны Анежскі Хросны манастыр. Іншыя буйныя астравы — Мягостраў, Кандостраў, Хедостраў. Заліў звязаны Беламорска-Балтыйскім каналам з Балтыйскім морам.

На ўзбярэжжы гарады і парты: Анега, Кем, Беламорск.

Літаратура

правіць
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 319. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі

правіць