Анемахарыя
(Пасля перасылкі з Анемахор)
Анемахарыя (ад грэч. άνεμος — вецер і χωρέω — іду, распаўсюджваюся) — распаўсюджанне пладоў, насення, спор і іншых зародкаў раслін паветранымі плынямі, чаму спрыяюць малыя памеры і невялікая вага насення (архідныя, заразіхавыя), а таксама валасінкі на насенні і пладах (вербы, таполі), крылатыя нарасты (вязы, ясені, клёны), восці (кавылі) і іншыя прыстасаванні.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/Acer_campestris1.jpg/220px-Acer_campestris1.jpg)