Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец

Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец (нар. 14 красавіка 1964, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.

Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец
Нараджэнне 14 красавіка 1964(1964-04-14) (60 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Скончыла Віцебскі дзяржаўны ордэна дружбы народаў медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа».

Працоўную дзейнасць пачала ўрачом-кардыёлагам III кардыялагічнага аддзялення Гомельскага абласнога клінічнага кардыялагічнага дыспансера.

Намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай часці ўстановы «Гомельскі абласны клінічны кардыялагічны цэнтр».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].

Узнагароды

правіць

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў[2].

Крыніцы

правіць