Анжэла Мерычы
Анжэла Мерычы (21 сакавіка 1474, Італія — 27 студзеня 1540, Брэшыя) — каталіцкая святая.
Анжэла Мерычы | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1474 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1540[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | святы і каталіцкі святы[d] |
Дзень памяці | 27 студзеня[4] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася ў невялікім мястэчку ў італьянскіх Альпах. Уступіўшы ў трэці закон святога Францішка, прысвяціла сябе дабрачыннай дзейнасці. У 1525 годзе здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю, пасля чаго зразумела, што яе пакліканнем з’яўляецца хрысціянскае выхаванне моладзі, асабліва дзяўчат.
У 1535 годзе заснавала таварыства святой Уршулі і стала першай настаяцельніцай распаўсюджанага ў наш час закону ўршулянак, які з’яўляецца ўзорам рэлігійнага жыцця ў жаночай супольнасці і вядомы сваёй выхаваўчай дзейнасцю. Анжэла вяла вельмі аскетычнае жыццё і пры гэтым была цудоўнай дарадчыцай і педагогам.
Памерла 27 студзеня 1540 годзе ў Брэшыі, дзе была пахавана ў касцёле, які сёння названы яе імем. Належыць да ліку найбольшых рэфарматараў свайго часу[5].
Зноскі
- ↑ Angela Merici // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Angela Merici // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Schäfer J. Angela Merici von Brescia // Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ↑ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 23.
- ↑ Святая Анжэла Мерычы, панна