Анры Рабер (1889-1987) — французскі  парфумер.

Анры Рабер
фр.: Henri Robert
Імя пры нараджэнні фр.: Henri Louis Joseph Robert[1]
Род дзейнасці парфумер
Дата нараджэння 30 верасня 1899(1899-09-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1987(1987-07-07)[1] (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Жазеф Рабер
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Грасе. Сын Жазефа Рабера, вядомага французскага парфумера, які распрацаваў працэс экстракцыі лятучымі растваральнікамі і працаваў у парфумерным бізнесе братоў Масіньён, Анры Рабер нарадзіўся ў Грасе (Альпы Прыморскія) ў 1889 годзе. З самага ранняга ўзросту ён вучыўся парфумерыі, а яго сваякі тлумачылі Анры асновы прафесіі[2].

У 1918 годзе, у той час як ён рыхтаваўся да паступлення ў Цэнтральную Школу мастацтваў і мануфактур, ён атрымаў павестку ў армію. Вярнуўшыся ў Грас праз тры гады, ён вырашыў працаваць у парфумернай прамысловасці і стаў вучнем парфумера-хіміка ў Établissements Chiris. Ён даведваўся пра ўсё, што тычыцца стварэння, вытворчасці і выпуску парфумерыі і пазнаёміўся з Анры Алмерасам, «носам» Жана Пату. У 1921 годзе ён пазнаёміўся з Эрнестам Бо, перайшоўшы ў лабараторыю Rallet.

Прыцягнуты чыстай творчасцю, ён адправіўся ў Парыж у 1924 годзе, каб развіваць свае творчыя таленты ў буйных парфумерных дамах, такіх як Arys і Fould-Springer. З 1926 па 1933 год ён зрабіў кар'еру парфумера-хіміка ў D'Orsay. Затым ён займаўся вытворчасцю мыла і касметыкі, каб развіваць свае навыкі.

Калі пачалася Другая сусветная Вайна, Рабера зноў мабілізавалі і ён павінен быў перапыніць сваю кар'еру да 1941 года, калі ён з'ехаў з Францыі ў Злучаныя Штаты, дзе працаваў у Coty як стваральнік духоў. У наступным годзе ён атрымаў свой першы вялікі поспех з Muguet des bois. У 1945 годзе, ён пакінуў дом Coty, каб стаць парфумерам-кансультантам. Яго пляменнік, Гай Рабер, стаў яго вучнем.

Вярнуўшыся ў Францыю ў 1952 годзе, ён быў наняты Les Parfums Chanel, каб стать паслядоўнікам Эрнеста Бо. Анры Рабер працаваў з Канстанцінам Вярыгіным, былым асістэнтам Эрнеста Бо. Ён стварыў Pour Monsieur у 1955 годзе і потым № 19}} у 1970 годзе. Ён стаў Рыцарам Ганаровага легіёна францыі ў 1964 годзе, а затым атрымаў прэмію Giuliana-Brambilla кампаніі Laserson & Sabetay у 1973 годзе. У 1977 годзе ён наняў маладога Франсуа Дэмашы.

Вядомыя араматы аўтарства Рабера правіць

  • 1925 — Le Dandy, Parfums D'Orsay
  • 1936 — Le Muguet des Bois, Coty
  • 1953 — Glamour, Bourjois
  • 1951 — Ramage, Bourjois
  • 1955 — Pour Monsieur, Chanel
  • 1970 — No. 19, Chanel
  • 1974 — Cristalle, Chanel

Зноскі

  1. а б в г д Fichier des personnes décédées Праверана 14 кастрычніка 2021.
  2. Élisabeth de Feydeau 2011, p. 146.

Спасылкі правіць

  • Élisabeth de Feydeau, Les Parfums : Histoire, Anthologie, Dictionnaire, Robert Laffont, 2011, 1206 p. (ISBN 2-221-11007-2)
  • Henri Robert, Souvenirs d'un parfumeur, Paris, 1977, 18 p.