Антанас Туменас

дзяржаўны дзеяч Літвы

Антанас Туменас (літ.: Antanas Tumėnas; 13 мая 1880, в. Куркліечэй, Ракішская воласць, Новааляксандраўскі павет, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Южынтайская сянюнія, Рокішкіскі раён, Панявежыскі павет, Літва) — 8 лютага 1946, Бахманінг, Вельс-Ланд, Верхняя Аўстрыя, Аўстрыя) — літоўскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, юрыст, прэм'ер-міністр Літоўскай Рэспублікі (19241925).

Антанас Туменас
літ.: Antanas Tumėnas
Сцяг10-ы Прэм'ер-міністр Літвы
18 чэрвеня 1924 — 4 лютага 1925
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Папярэднік Эрнястас Галванаўскас
Пераемнік Вітаўтас Пятруліс
Сцяг10-ы Старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі
10 мая — 10 ліпеня 1923
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Кіраўнік урада Эрнястас Галванаўскас
Папярэднік Ляонас Бістрас
Пераемнік Юсцінас Стаўгайціс
Сцяг Міністр юстыцыі Літоўскай Рэспублікі
29 чэрвеня 1923 — 4 лютага 1925
Прэзідэнт Аляксандрас Стульгінскіс
Кіраўнік урада Эрнястас Галванаўскас
Вітаўтас Пятруліс
Папярэднік Вінцас Каробліс
Пераемнік Вінцас Каробліс
Нараджэнне 13 мая 1880(1880-05-13)
Смерць 8 лютага 1946(1946-02-08) (65 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць суддзя, палітык, выкладчык універсітэта, адвакат
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мемарыяльны камень на Радзіме А. Туменаса (в. Курклічяй)
Мемарыяльны камень на Радзіме А. Туменаса (в. Курклічяй)

Біяграфія правіць

Біёграфы Антанаса Туменаса згадваюць, што ён быў замкнёным, чулым дзіцём, а таксама заікаўся. Скончыўшы юрыдычны факультэт, ён часткова пераадолеў гэты недахоп. Праўда, тэмп прамовы і вялікія паўзы заставаліся на ўсё жыццё, але гэта не перашкодзіла яму стаць добрым юрыстам, выкладаць ва ўніверсітэце, займацца грамадскай дзейнасцю і паднімацца на палітычныя лесвіцы.

У 1900 годзе скончыў Другую Віленскую мужчынскую гімназію і паступіў ў Імператарскі Варшаўскі універсітэт на архітэктарны факультэт, аднак затым перайшоў на юрыдычны факультэт Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, які скончыў ў 1909 годзе. Пасля сканчэння ўніверсітэта, Антанас Тумена некалькі месяцаў працаваў памочнікам юрыста Пятра Леона, а вясной 1910 года паступіў на службу памочнікам прысяжнага паверанага Ковенскага акружнога суда ў Новааляксандраўске. Сумесна з урачом Дамінікам Буконтасам было ўведзена набажэнства на літоўскай мове ў касцёле Новааляксандраўска, было створана Таварыства драмы, музыкі, песні і літаратуры[1].

У 1915 годзе, з пачатка Першай сусветнай вайны, як прадстаўнік Літоўскага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны эвакуіраваны ў Варонеж. Прымаў удзел ва Усерасійскім літоўскім Сейме (916 чэрвеня 1917 года). Стаў адным з заснавальнікаў Літоўскай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. У 1918 годзе вярнуўся на радзіму, дзе заснаваў Зарасайскую прагімназію Солнца. У 1919 годзе, падчас наступлення Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі РСФСР, Антанас Тумена пераехаў у Вільню, дзе быў арыштаваны. Змяшчаўся ў турмах Вільні, Даўгаўпілса і Смаленска[2].

Быў абраны ад 6-й Утэнскай выбарчай акругі дэпутатам Устаноўчага Сейма Літвы, і ўзначаліў камісію па распрацоўцы Канстытуцыі. Выступаючы на адным з паседжанняў у Сейме, ён адзначае, што камісія «не знайшла канстытуцыйнага закона іншых дзяржаў, які мог бы дапамагчы закласці асновы яе працы»[3].

Член Малога Сейма (22 кастрычніка 192017 студзеня 1921 гг.). Дэпутат Першага і Другога Сейма (1922—1926 гг.). З 10 мая па 10 ліпеня 1923 года займаў пасаду старшыні Сейма. З 1922 года — дацэнт Універсітэта Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. Займаўся юрыдычнай практыкай.

З 29 чэрвеня 1923 па 4 лютага 1925 гадоў займаў пасаду міністра юстыцыі ў трох ўрадах (Эрнястаса Галванаўскаса, сваім і Вітаўтаса Пятруліса). Пасля перавароту 17 снежня 1926 года арганізаваў апазіцыйную дзейнасць хрысціянскіх дэмакратаў: у 19271936 гадах старшыня Каталіцкага цэнтра дзеянняў, галоўны рэдактар «Нашай газеты» (19281929).

Падчас нямецкай акупацыі Літвы — прафесар Вільнюскага ўніверсітэта. За ўдзел у дзейнасці падпольнага Вярхоўнага камітэта вызвалення Літвы арыштаваны ў 1943 годзе нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, пазней, у сувязі са станам здароўя, вызвалены. Эміграваў з немцамі, пасля пасяліўся ў Аўстрыі, дзе і памёр.

1 жніўня 1992 года, на месцы разбуранай у часы Вялікай Айчыннай вайны сядзібы, быў усталяваны мемарыяльны камень.

Літаратура правіць

  • Antanas Tumėnas // Trumpos Steigiamojo Seimo narių biografijos su atvaizdais. — [Klaipėda]: išleido Seimo kanceliarija, 1924. — 71 p.: portr. — P. 64.
  • Tumėnas Antanas // Lietuvių enciklopedija / [redakcija: V. Biržiška – vyriausias redaktorius [et al.]; redakcinė komisija: J. Balkūnas [et al.]. T. 31: Teleskopas – Tūbinės / [redagavo J. Puzinas]. — Boston, Mass.: Lietuvių enciklopedijos leidykla, 1964. — 544 p.: iliustr., portr. — P. 35—36.
  • Blažytė-Baužienė, D. Tumėnas Antanas // Lietuvos Respublikos ministrai pirmininkai (1918—1940) / Lietuvos istorijos institutas; [sudarytojas R. Čepas]. — Vilnius: Alma littera, 1997. — 478, [1] p.: iliustr. — P. 261—282. — ISBN 9986-02-379-3.
  • Blažytė-Baužienė D. Tumėnas Antanas// Lietuvos steigiamojo seimo (1920—1922 metų) narių biografinis žodynas / Lituanistikos tradicijų ir paveldo įprasminimo komisija, Vilniaus pedagoginis universitetas; [sudarytojai A. Ragauskas, M. Tamošaitis; redakcinė kolegija: D. Blažytė-Baužienė [et al.]. — Vilnius: Vilniaus pedagoginio universiteto leidykla, 2006. — 553, [1] p.: iliustr., faks., portr. — P. 397—401. — (Didysis Lietuvos parlamentarų biografinis žodynas). — ISBN 978-9955-20-146-5.

Зноскі

  1. Antanas Tumėnas (літ.). Lietuvos Respublikos Seimas (15 лістапада 2012). Праверана 25 кастрычніка 2020.
  2. Banevičius, A. 111 Lietuvos valstybės 1918–1940 politikos veikėjų: enciklopedinis žinynas / Algirdas Banevičius. — Vilnius: Knyga, 1991. — 175, [2] p., [56] portr. lap. — P. 146. — ISBN 5-89942-585-7.
  3. Steigiamojo Seimo darbai: [posėdžių stenogramos]. — Kaunas: St.[eigiamojo] Seimo sekretoriatas, 1920.