Антоніа Грэйвс
Антоніа Грэйвз (Грэйвс) (нар. 17 красавіка 1985, Штат Агая, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст, абаронца.
| |
Агульная інфармацыя | |
Нарадзіўся |
17 красавіка 1985 (38 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 191 см |
Вага | 86 кг |
Пазіцыя | атакуючы абаронца |
Клубная кар’ера[* 1] | |
|
|
![]() |
Кар’ераПравіць
З 2003 па 2007 гады выступаў за каманду ўніверсітэта Пітсбурга ў NCAA, у апошнім сезоне набіраючы ў сярэднім 9.2 ачка і 2.4 перадачы.
У Еўропу пераехаў у 2008 годзе: абаронцу на год падпісаў турэцкі «Галатасарай». Пасля гэтага на сезон з’ехаў у харвацкую «Цыбону», каб потым вярнуцца ў Турцыю: у паслугах абаронцы меў патрэбу «Банвіт». Атрымаўшы шанец у 2011 годзе пагуляць у ЗША, Грэйвз не выстаяў і сезон выступаў за каманду Д-Лігі «Кантон». Пасля Амерыкі на год затрымаўся ў Італіі, а з 2013 года гуляў у чэмпіянаце Германіі за «Артланд», «Крайльсхайм» і « Франкфурт Скайлайлнерс».
У складзе «Скайлайнерс» з’яўляецца першым чэмпіенам Кубка ФІБА і правеў усяго паўгады. Абаронца паспеў згуляць 16 матчаў у чэмпіянаце Германіі (9.3 ачка, 3.3 перадачы) і 11 у Лізе чэмпіенаў (7.7 ачка, 2.5 падбора, 2.4 перадачы).
Мае досвед гульні ў Еўралізе і Еўракубку. Таксама абаронца выходзіў у паўфіналы чэмпіянатаў турэцкай і нямецкай ліг, быў уключаны ў пяцерку лепшых абаронцаў чэмпіяната Турцыі ў сезоне-2008/09, атрымаў званне самага карыснага гульца фінальнай серыі ў Італіі, выступаючы ў 2013-м годзе за «Пістою».
У студзені 2017 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[2].
Зноскі
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Баскетбол. Антоніа Грэйвз падпісаў кантракт з «Цмокі-Мінск»