Антоній Стахоўскі

падчашы мсціслаўскі

Антоній Стахоўскі — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Антоній Стахоўскі
падчашы мсціслаўскі[d]
з 2 сакавіка 1765
Папярэднік Казімір Галынскі[d]
Пераемнік Ян Юзафавіч Галынскі
Род Стахоўскія
Бацька Караль Стахоўскі[d]
Жонка Петранела з Ходзькевічаў[d][1]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Стахоўскіх герба «Агоньчык». Нарадзіўся ў сям’і Караля Стахоўскага і Тэрэзы Зуб[2].

Падчашы мсціслаўскі. Валодаў маёнткам Рай, часткай маёнтка Паплаі, часткай маёнтка Буды[2].

Сям’я

правіць

У шлюбе з Петранэліяй з Хадкевічаў, дачкой падстолія мсціслаўскага. Дзеці[2]:

  • Юрый;
  • Ян;
  • Тадэвуш;
  • Мікалай;
  • Юзаф;
  • Шчасная.

Крыніцы

правіць
  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2019. — С. 122. — ISBN 978-83-65880-76-5
  2. а б в ХСІХ. СТАХОЎСКІЯ гербу “АГОНЬЧЫК” // Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2017. — 264 с. — 30 экз. — ISBN 978-985-7153-09-1.