Антоній (Крацевіч)
Епіскап Антоній (свецкае імя: Барыс Мікалаевіч Крацевіч; 14 жніўня 1889, Багуслаў, Кіеўская губерня — 21 лістапада 1973, Малахаўка, Маскоўская вобласць) — праваслаўны дзеяч, мітрапаліт.
Антоній (Крацевіч) | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | праваслаўны святар |
Імя пры нараджэнні | Барыс Мікалаевіч Крацевіч |
Нараджэнне |
14 жніўня 1889 |
Смерць |
21 лістапада 1973 (84 гады) |
Біяграфія
правіцьСкончыў 2-ю Кіеўскую класічную гімназію, вучыўся ў Кіеўскай духоўнай акадэміі. У 1914 годзе рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Крыжаўздзвіжанскай царкве с. Пірагова Кіеўскай епархіі. З 1917 года настаяцель Екацярынінскага храма на Лук’янаўскіх могілках Кіева, з 1919 года — на Байкавых; благачынны цэркваў 3-й акругі Кіева. Узнагароджаны санам протаіерэя.
У 1931 годзе служыў у Сафійскім храме ў Маскве, у 1932 годзе ў Раства-Багародзіцкім саборы ў Каўрове, благачынны Каўроўскай акругі Уладзімірскай епархіі. У лістападзе 1932 года за працу «История Страстной седмицы до образования Студийского устава» прысвоена ступень кандыдата багаслоўя. З 1933 года настаяцель Увядзенскага храма ў Іванаве, з 1934 года — сабора ў Арэхава-Зуеве Маскоўскай епархіі, з 1937 года — у Пярова, благачынны цэркваў Раменскага і Ухтомскага раёнаў Маскоўскай вобласці.
Быў арыштаваны і абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай прапаганды». Асуджаны да 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1942 годзе. У першай палове 1944 года благачынны цэркваў Жытомірскай епархіі. 11 жніўня 1944 года прыняў манашаскі пострыг з імем Антоній. 14 жніўня 1944 года ў Кіеве хіратанізаваны ў епіскапа Жытомірскага. З чэрвеня 1946 года епіскап Кастрамскі і Галіцкі, часова кіруючы Яраслаўскай епархіяй. 25 лютага 1952 года ўзведзены ў сан архіепіскапа. 16 лістапада 1953 года згодна з прашэннем звольнены на пакой.
9 лютага 1954 года вярнуўся на кафедру, прызначаны архіепіскапам Тульскім і Бялёўскім. З верасня 1958 года часовы кіруючы Растоўскай і Новачаркаскай епархіяй. 25 лютага 1959 года ўзнагароджаны крыжам на клобуку. 16 сакавіка 1961 года ўзведзены ў сан мітрапаліта і прызначаны мітрапалітам Мінскім і Беларускім. 5 ліпеня 1961 года звольнены на пакой.
З 12 студзеня 1962 года мітрапаліт Арлоўскі і Бранскі. 28 мая 1963 года зноў звольнены на пакой. З 30 мая 1964 мітрапаліт Іванаўскі і Кінешамскі, са студзеня 1966 года мітрапаліт Тульскі і Бялёўскі, з лістапада 1968 года — Тамбоўскі і Мічурынскі. Па ўспамінах сучаснікаў у апошнія гады жыцця пакутаваў ад нярвовага захворвання[1].