Антоні Александровіч

Антоні Леапольдавіч Александровіч (польск. Antoni Aleksandrowicz; 11 ліпеня 1893, Мінск (бо Марцынковічы каля Навагрудка[2]) — 9 красавіка 1940, Катынь) — каталіцкі святар, ваенны капялан, маёр Войска Польскага, ахвяра Катыні.

Антоні Александровіч
Дата нараджэння 1893[1]
Месца нараджэння
Дата смерці красавік 1940
Месца смерці
Веравызнанне каталіцтва
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
сярэбраны крыж Заслугі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і Леапольда Александровіча і Антаніны Тэрайковіч.

Пасля заканчэння гімназіі ў Мінске ў 1911 годзе паступіў у духоўную семінарыю ў Санкт-Петэрбурзе. У 1917 годзе быў пасвечаны ў каталіцкія святары і пачаў служэнне ў Мінскай епархіі.[3] Служыў прэфектам школ у Бабруйску (1917—1918) і Мінску (1918—1919).

1 чэвреня 1919 годзе дабраахвотна ўступіў у Войска Польскае і стаў ваенным капеланам, у 1920 годзе стаў кіраўніком скаўтаў Мінска.

У час савецка-польскай вайны 1919—1921 гадоў — капелан 4-й арміі польскай.

У 1921 годзе стаў капеланам гарнізона ў Слоніме, у 1926 годзе стаў настаяцелем прыходу ў Слоніме, з 1 лютага 1930 года — капелан гарнізона Вільні.

23 кастрычніка 1931 года стал настаяцелем прыходу ў Баранавічах, дзе працаваў да верасня 1939 года.

Падчас баявых дзеянняў у складзе 78-га пяхотнага палка атрымаў кулявое раненне.

Был узят у палон савецкімі войскамі, пасля чаго да 02.03.19140 ўтрымліваўся у Старабельскім лагеры, пазней — у складзе групы ваеннапалонных-святароў — у Бутырскай цюрме ў Маскве, з 17.03.1940 — у Казельску. Справа была разгледжана 3 красавіка 1940 года тройкай.

У красавіку (у час паміж 9 і 11) 1940 года растраляны ў Катыні.[4][5]

Рашэннем Міністра абароны Польшчы № 439/MON ад 05.10.2007 пасмяротна прысвоена званне падпалкоўніка.[6]

Узнагароды правіць

  • Сярэбраны ордэн Virtuti Militari V-й ступені,
  • Крыж вераснёўскай кампаніі
  • Сярэбраны «Крыж Заслугі»[7]

Крыніцы правіць

  1. Antoni Aleksandrowicz // MAK
  2. Stowarzyszenia, Zarząd. Ksiądz Antoni Aleksandrowicz(нявызн.). Kapelani Katyńscy (20 верасня 2020). Праверана 4 красавіка 2024.
  3. Александровіч Антоній Леапольдавіч (1893) . Адкрыты спіс. Праверана 4 красавіка 2024.
  4. Александрович Антони (Aleksandrowicz Antoni s. Leopolda i Antoniny) (руск.). Бессмертный барак. Праверана 4 красавіка 2024.
  5. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. [1]. archiwum-ordynariat.wp.mil.pl. Праверана 4 красавіка 2024.
  6. ANTHONY ALEKSANDROWICZ — MARTYROLOGY. www.swzygmunt.knc.pl. Праверана 4 красавіка 2024.
  7. Piotr WAROWNY Sprawozdanie z Regionalnej Konferencji Naukowej Studenckiego Koła Naukowego Historyków UPH „Ofiary i kaci Zbrodni Katyńskiej” // Historia i Świat. — 2013-09-08. — Т. 2. — С. 391–394. — ISSN 2299-2464. — DOI:10.34739/his.2013.02.21