Катынь (сяло)
Катынь (руск.: Катынь) — сяло ў Смаленскай вобласці Расіі, прыкладна за 18 км на захад ад сучаснага цэнтра Смаленска. Адміністрацыйны цэнтр Катынскага сельскага паселішча.
Сяло
| ||||||||||||||||||||||
Катынь атрымала вядомасць як месца масавага забойства польскіх палонных афіцэраў і савецкіх грамадзян органамі НКУС, а таксама ў сувязі з катастрофай у 2010 годзе самалёта, на борце якога знаходзілася польская дэлегацыя на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Польшча, які ляцеў наведаць мемарыял «Катынь» з нагоды 70-годдзя Катынскага расстрэлу.
Назва
правіцьІснуе тры версіі ўзнікнення назвы:
- Ад дзеяслова катаць, каціць (магчыма, што судны на шляхі з вараг у грэкі перакочваліся на катках з басейна Дняпра ў басейн Заходняй Дзвіны).
- Ад старажытнарускага каць, катунь (станавішча, лагер).
- Ад беларускага і ўкраінскага кат: па-польску «Катынь» — катаўскае месца[1]. (Смаленскія землі былі пад уладай Рэчы Паспалітай з 1618 па 1667 год.)
Славутасці
правіць- Курганная група (38 курганоў) на тэрыторыі сяла.
- Неалітычныя стаянкі (10 стаянак). Прыкладны ўзрост — 10 тыс. гадоў. Усходней Катыні на працягу пяці кіламетраў уздоўж правага берага Дняпра знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Расіі археалагічных комплексаў — Гнёздаўскія курганы, які складаецца з два гарадзішчы і больш дзесяці курганных магільнікаў (некалькі тысяч уласна курганоў). Усе помнікі адносяцца да IX—XI стагоддзям.
На паўднёвы ўсход ад Катыні знаходзіцца Катынскі лес, размешчаны побач з Гнёздава і вядомы як адно з месцаў Катынскага растрэлу — масавых растрэлаў і пахаванняў палонных польскіх афіцэраў, а таксама савецкіх грамадзян.