Антон Анатолевіч Галянкоў

украінскі футбаліст

Антон Галянкоў (нар. 17 снежня 1989, Карэіз, Крым) — украінскі футбаліст, паўабаронца крымскага клуба «Севастопаль».

Футбол
Антон Галянкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Антон Анатолевіч Галянкоў
Нарадзіўся 17 снежня 1989(1989-12-17)[1][2] (34 гады)
Грамадзянства  Украіна
 Расія
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўтаномная Рэспубліка Крым Севастопаль
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Украіна Арсенал (Белая Царква) 4 (1)
2008 Украіна Чарнаморнафтагаз (Сімферопаль) 2 (1)
2008 Украіна Фенікс-Ільічовец (Калініна) 17 (3)
2009—2010 Украіна Металург (Запарожжа) 0 (0)
2011—2013 Украіна Мікалаеў 63 (8)
2014—2015 Украіна Александрыя 40 (2)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 26 (2)
2017— Аўтаномная Рэспубліка Крым Севастопаль 89 (7)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 верасня 2021.

Клубная кар’ера

правіць

Антон Галянкоў нарадзіўся ў Карэізе, недалёка ад Ялты. Футболам пачынаў займацца ў шостым класе, пайшоўшы па слядах старэйшага брата, які наведваў на той момант секцыю па футболе. Пасля завяршэння навучання 2,5 года гуляў за аматарскі клуб «Чарнаморнафтагаз» (Сімферопаль) у чэмпіянаце Крыма. Пасля гэтага быў запрошаны ў «Фенікс-Ільічовец»» (Калініна), які выступаў у Першай лізе чэмпіянату Украіны. Далей Галянкоў 1,5 гады гуляў у дублюючым складзе запарожскага «Металурга».

«Мікалаеў»

правіць

Не здолеўшы прабіцца ў асноўны склад каманды Прэм'ер-лігі, Галянкоў вярнуўся ў першынство Крыма, дзе яго знайшоў трэнер МФК «Мікалаеў» Руслан Забранскі[3]. У сезоне 2010/11, калі мікалаеўцы аформілі вяртанне ў Першую лігу, Галянкоў згуляў усяго ў трох матчах, але ўжо ў сезоне 2012/13, калі «карабелы» заваявалі высокае 5-е месца ў Першай лізе, паўабаронца з’яўляўся ў Мікалаеве адным з найважнейшых ігракоў атакі. Спалучаў у сваёй гульні хуткасць і агрэсію, галявы нюх і калектывізм[4]. У тым сезоне крымскі футбаліст правёў найбольшы час на поле сярод усіх сваіх партнёраў, а ў апытанні партала UA-Футбол галоўны трэнер і капітан «карабелаў» адзначылі яго, як аднаго з найлепшых выканаўцаў усяго чэмпіянату[5]. Партал football.ua аддаў яму 3-е месца на пазіцыі правы паўабаронца Першай лігі сезона 2012/13[6], а газета «Николаевские новости» назвала найлепшым іграком сезона ў складзе МФК «Мікалаеў»[7].

Пасля паспяховага сезона на трэнерскім мастку «карабелаў» Забранскага нечакана змяніў Алег Федарчук. Новы трэнер далучыў да асноўнага складу «Мікалаева» новых ігракоў, але лідараў мінулага сезона — Галянкова і Чорнага — пакінуў у камандзе. Пасля чарады няўдалых матчаў Федарчук абвінаваціў гэтых ігракоў у дрэннай гульні і нежаданні працягваць кар’еру ў камандзе. З часам трэнер прыбраў былых лідараў не толькі з асноўнага складу, але і наогул з заяўкі. Бліжэй да зімы пасля датэрміновага сыходу Федарчука на чале каманды быў пастаўлены памагаты не столькі яго, колькі Забранскага — Уладзімір Панамарэнка. Ён вярнуў у асноўны склад і Чорнага, і Галянкова, і ў выніку «карабелы» здабылі перамогу над адным з лідараў чэмпіянату, ахтырскім «Нафтавіком» у гасцях[8].

«Александрыя»

правіць

Зімой Галянкоў у статусе вольнага агента пакінуў праблемны МФК «Мікалаеў». Праходзіў прагляд у львоўскіх «Карпатах»[9], але ў выніку разам з Чорным перабраўся ў склад аднаго з лідараў Першай лігі — «Александрыі»[10]. З гэтай камандай паўабаронца стаў спачатку срэбраным прызёрам, а ў наступным сезоне — і пераможцам Першай лігі.

19 ліпеня 2015 года ў першым туры чэмпіянату Украіны 2015/16 у гульні супраць данецкага «Шахцёра» дэбютаваў у Прэм'ер-лізе. 27 снежня таго ж года стала вядома, што футбаліст вырашыў не працягваць кантракт з «Александрыяй», жадаючы працягнуць кар’еру ў іншым клубе[11].

«Тарпеда-БелАЗ»

правіць

У студзені 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[12]. У жодзінскім клубе гуляў у аснове ў якасці флангавага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[13].

«Севастопаль»

правіць

У лютым 2017 года стаў іграком крымскага клуба «Севастопаль»[14].

Дасягненні

правіць

Зноскі

  1. Anton Golenkov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Anton Holenkov // FBref
  3. Забранський: «МФК Миколаїв отримав атестат і спокійно готується до сезону» (укр.)(недаступная спасылка). Артур Валерко, Football.ua (2 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2015. Праверана 28 лютага 2016.
  4. Первая лига. Итоги сезона. МФК «Николаев» (руск.). Артур Валерко, Football.ua (24 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2014. Праверана 28 лютага 2016.
  5. Первая лига. Весенние итоги. МФК «Николаев» (руск.). Александр Рыженко, UA-Футбол (6 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2014. Праверана 28 лютага 2016.
  6. Первая лига. Сборная сезона (руск.). Артур Валерко, Football.ua (16 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 28 лютага 2016.
  7. Антон Голенков — лучший игрок МФК «Николаев» (руск.). «Николаевские новости» (17 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 28 лютага 2016.
  8. Как «мажоры» из МФК «Николаев» «слили» Федорчука (руск.)(недаступная спасылка). Вадим Богданов, Преступности НЕТ (15 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 28 лютага 2016.
  9. Антон Голенков покинул и приценится к Премьер-лиге (руск.)(недаступная спасылка). «НикСпорт» (5 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2014. Праверана 28 лютага 2016.
  10. Официально. Чорний, Голенков и Озаркив — футболисты «Александрии» (руск.)(недаступная спасылка). FootBoom.com (20 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2014. Праверана 28 лютага 2016.
  11. Юрий Самоткан. Антон Голенков может перейти в «Уфу» (руск.). FootBoom.com (27 снежня 2015). Праверана 27 снежня 2015.
  12. Антон Голенков и Владимир Щербо пополнили ряды "Торпедо-БелАЗ". football.by.
  13. Голенков покинул «Торпедо-БелАЗ». by.tribuna.com.
  14. Украинец принял российское гражданство и будет выступать в чемпионате Крыма Архівавана 16 лютага 2017.. sport.bigmir.net.