Антон Хрысціян Банг

Антон Хрысціян Банг (нарв.: Anton Christian Bang; (18 верасня 1840, Дзёна, Хельгелан, Нурлан, Нур-Норгэ, Нарвегія — 29 снежня 1913) — нарвежскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, царкоўны гісторык, лютэранскі тэолаг, педагог, доктар багаслоўя, прафесар (1885), пастар, епіскап Осла (1896—1912). Вядомы дзеяч Нарвежскай лютэранскай царквы. Міністр адукацыі Нарвегіі (1893—1895).

Антон Хрысціян Банг
Род дзейнасці пісьменнік, палітык, гісторык, багаслоў
Дата нараджэння 18 верасня 1840(1840-09-18)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1913(1913-12-29)[1][2] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне лютэранства
Дзеці Ivar Bang[d], Maia Bang[d] і Gulla Grundt[d]
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн Святога Олафа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1862 годзе паступіў ва ўніверсітэт у Хрысціяніі, які скончыў у 1867 годзе кандыдатам багаслоўскіх навук, у 1878 годзе атрымаў ступень доктара багаслоўя. З 1880 года — выкладач практычнага багаслоўя. Прафесар з 1885 года.

Сябра Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. Міністр па справах культуры і царквы Нарвегіі (1893—1895) у кабінеце прэм’ер-міністра Эміля Станга (старэйшага). Сябра Дзяржаўнага савета ў 1895 годзе.

Епіскап Осла (1896—1912). Як епіскап падтрымліваў цесныя сувязі з каралеўскім домам Нарвегіі, узначальваў некалькі нацыянальных нарвежскіх місій, у тым ліку, на адкрыцці нямецкай Рэдэмптарысцкай грэка-каталіцкай царквы ў Іерусаліме 1898 годзе.

Аўтар некалькіх вялікіх прац, у тым ліку, біяграфіі прапаведніка, заснавальніка хаўгеанства Ханса Нільсэна Хаўге. Асноўны ўклад зрабіў як царкоўны гісторык, унёс вялікі ўклад у даследаванні нацыянальных рэлігій.

Выбраныя працы правіць

  • «Г. Н. Хаўге (Hauge) і яго час» (Хрысціянія, 1879);
  • «Царква і рымская дзяржава да Канстанцінопаля» (1879),
  • «Велуспа і Сівіліны аракулы» (1879);
  • «Погляд на гісторыю нарвежскай царквы пасля рэфармацыі» (1883).

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць