Антрацэ́н — араматычны вуглевадарод С14Н10. Малекулярная маса 178,24.

Антрацэн
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₁₄H₁₀
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 120-12-7
PubChem 8418
Рэг. нумар EINECS 204-371-1
SMILES
ChemSpider 8111

Жоўтыя крышталі з блакітнай флуарэсцэнцыяй, tпл 218°C; растваральны ў спірце, эфіры, ацэтоне, нерастваральны ў вадзе. У высакачыстым стане — паўправаднік. Уступае ў рэакцыі далучэння з дыенафіламі, галагенамі, кіслародам, шчолачнымі металамі і інш.

Атрымліваюць з каменнавугальнай смалы. Выкарыстоўваюць для вытворчасці антрахінонавых фарбавальнікаў, монакрышталі — для сцынтыляцыйных лічыльнікаў. Антрацэн раздражняе скуру і слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў і вачэй.

Літаратура правіць