Антуан-Жан Гро
Антуан-Жан Гро (франц. Antoine-Jean Gros; 16 сакавіка 1771, Парыж — 26 чэрвеня 1835, Мёдон) — французскі мастак-акадэміст, які набыў вядомасць выявамі перамог напалеонаўскай арміі і ўнёс, такім чынам, прыкметны ўклад у фарміраванне гераічнага міфа аб Напалеоне.
Антуан-Жан Гро | |
---|---|
фр.: Antoine-Jean Gros | |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1771[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1835[1][3][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jean-Antoine Gros[d] |
Маці | Pierrette-Madeleine-Cécile Durand[d] |
Жонка | Augustine Dufresne[d] |
Род дзейнасці | мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | гістарычны жывапіс |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм і Pre-romanticism[d] |
Уплыў | Жак-Луі Давід[1] |
Уплыў на | Charles-Philippe Larivière[d], Поль Гюэ, Joseph Beaume[d], Léon Riesener[d], Adolphe Roger[d], Charles Louis Müller[d], Félix Louis Leullier[d], Théophile Langlois de Chèvreville[d], Henri Frédéric Schopin[d], Léopold Robert[d], Joseph Thierry[d] і Charles Philipon[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьАнтуан-Жан Гро нарадзіўся 16 сакавіка 1771 года ў Парыжы. У 1785 годзе, ва ўзросце 14 гадоў Гро паступае ў навучанне да Жака-Луі Давіда, які аказаў значны ўплыў на мастацкае развіццё Гро. У 1787 годзе будучы майстар пачынае вучнем у школе пры Акадэміі мастацтваў у Парыжы. У 1793 годзе ён бяжыць пры дапамозе Давіда ад нарастаючай хвалі рэвалюцыйнага тэрору праз Геную ў Фларэнцыю.
У Італіі ён робіць замалёўкі са знакамітых шэдэўраў у музеях, знаёміцца з паэтам Альф’еры, мастаком Франсуа-Ксаўе Фабрам і графіняй Олбані. У 1794 годзе вяртаецца ў Геную, дзе знаёміцца з жонкай Напалеона, Жазефінай дэ Багарнэ. Напалеон прымае мастака да сябе на службу і дае яму замовы.
У 1802 годзе атрымлівае за карціну «Бітва пры Назарэце» нацыянальную прэмію жывапісу. У 1804 годзе выстаўляе ў Салоне за гэты год палатно «Напалеон каля хворых чумой у Яфе», якое мела трыўмфальны поспех. У 1808 годзе прызначаецца партрэтыстам імператарскай сям’і (за працу «Напалеон на поле бітвы ў Прэйсіш-Эйлаў»). Пры наведванні Парыжскага салона імператар, завяршыўшы цырымонію ўзнагароджання, зняў з сябе ордэн Ганаровага легіёна і прымацаваў яго на грудзі жывапісца. У 1811 годзе атрымлівае дзяржаўную замову на роспіс у інтэр’еры Пантэона (скончана ў 1824 годзе).
Пасля звяржэння Напалеона і ўцёкаў Давіда з Францыі яго месца на чале студыі заняў Гро. Сярод яго вядомых вучняў — Луі-Фелікс Ам'ель, Жан Альфонс Роэн.
У гады Рэстаўрацыі працаваў выключна ў акадэмічным стылі. Стыль позніх прац сухаваты, ім бракуе яркага рамантызму імперскай эпохі. Найбольшым поспехам у гэты час карысталіся яго партрэты. Пасля 1830 года засяроджваецца на міфалагічных сюжэтах.
Зноскі
- ↑ а б в г д Gros, Antoine-Jean — [Oxford, England]: OUP, 2002. Праверана 14 снежня 2016.
- ↑ Antoine Jean Gros
- ↑ Whiteley J. Antoine-Jean, Baron Gros // Gros, Antoine-Jean, Baron // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T035056
- ↑ Moiroux J. Le cimetière du Père-Lachaise — Paris: 1908. — P. 183.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016.