Антыге́ны — складаныя арганічныя рэчывы, якія пры паступленні ў арганізм чалавека і цеплакроўных жывёл выклікаюць спецыфічную імунную рэакцыю — утварэнне антыцелаў.

Уласцівасцямі антыгенаў валодаюць чужародныя для дадзенага арганізма бялкі і поліцукрыды, асабліва высокамалекулярныя. Як антыгены яны могуць быць агульныя для ўсіх асобін пэўнага віду арганізмаў (відавыя антыгены) або толькі для іх часткі (групавыя антыгены).

Ступень імунагеннасці  (руск.) антыгенаў, форма і вынік імуннага адказу  (руск.), які яны выклікаюць (утварэнне антыцелаў, клетачны імунітэт  (руск.), алергія, талерантнасць  (руск.)), залежаць ад ступені іх чужароднасці (філагенетычнай аддаленасці  (руск.)), хімічнай прыроды і малекулярнай будовы, дозы і формы увядзення ў арганізм і інш. фактараў. Імунная сістэма млекакормячых здольная распазнаваць да 106 антыгенаў.

Вызначэнне відавой і групавой прыналежнасці антыгенаў выкарыстоўваецца пры ўстанаўленні ступені роднасці арганізмаў, распрацоўцы вакцын і сываратак, пераліванні крыві, перасадках тканак, дыягностыцы хвароб  (руск.), у судовай медыцыне і інш.

Зноскі

Літаратура

правіць