Антыной
Антыной (грэч. Αντινοος, лац.: Antinous) (каля 110 — 130) — грэчаскі юнак, выхадзец малаазійскай правінцыі Віфінія, палюбоўнік рымскага імператара Адрыяна, абагаўлёны пасля смерці. У Егіпце Антыноя атаясамлялі з Асірысам.
Антыной | |
---|---|
лац.: Antinous стар.-грэч.: Ἀντίνοος | |
Род дзейнасці | favourite |
Дата нараджэння | каля 111 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 кастрычніка 130 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьМеркавана, Адрыян пазнаёміўся з Антыноем у 124 г., калі праязджаў праз Віфінію. З 128 г. юнак неадступна знаходзіўся пры імператары. Антыной загінуў у кастрычніку 130 года ў водах Канопскага Ніла пры нявысветленых акалічнасцях — у якасці магчымай прычыны называлі самагубства, рытуальную ахвяру, забойства і няшчасны выпадак.
Адрыян заснаваў горад Антынопаль на месцы гібелі свайго фаварыта, узвёў у яго гонар статуі ў некалькіх гарадах, было выканана таксама мноства яго скульптурных партрэтаў. Маштабы увекавечання яго памяці былі выключнымі — да нас дайшло больш выяў Антыноя, чым іншых вельмі знакамітых (і значна больш выбітных) рымлян: Антыной Фарнезскі, Антыной Бельведэрскі, Антыной Дэльфійскі і інш. Пасля сваёй гібелі Антыной стаў шанавацца як бог, які памірае і ўваскрасае, і яго культ быў гэтак папулярны, што нават ганіўся ў працах апалагетаў ранняга хрысціянства.
Прыдворныя астраномы вылучылі на небе сузор’е Антыной, якое спарадычна выкарыстоўвалася аж да XIX стагоддзя, але зараз адмененае.
Бібліяграфія
правіць- Lambert, R., Beloved and God: The Story of Hadrian and Antinous (New York, 1984)
- Levezow, Über den Antinous (1808)
- Dietrich, Antinoos (1884)
- Laban, Der Gemütsausdruck des Antinoos (1891)
- Antinoüs, A Romance of Ancient Rome, from the German of A. Hausrath, by M. Saftord (New York, 1882)
- Ebers, Der Kaiser (1881).
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антыной
- Антиной, любимец Адриана // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Віртуальны музей Антыноя (англ.) (фр.) (ням.)
- Старонка, прысвечаная Антыною (ням.)
- Скульптуры Антыноя на сайце Liverpool museums
- Жыццё Адрыяна і яго каханне да Антыноя Архівавана 3 лістапада 2005. на сайце The World History of Male Love Архівавана 7 жніўня 2020. (англ.)