Анізатрапія (батаніка)

Анізатрапі́я (ад стар.-грэч.: ἄνισος — неаднолькавы + τρόπος — напрамак) у батаніцы — здольнасць розных органаў адной і той жа расліны займаць рознае становішча пры аднолькавым ўздзеянні пэўнага фактара вонкавага асяроддзя. Напрыклад, пры бакавым асвятленні расліны яе верхавінка выгінаецца ў бок крыніцы святла, а лісцевыя пласцінкі займаюць перпендыкулярнае напрамку прамянёў становішча.

Літаратура правіць