Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт

Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Appalachian State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Бун у штаце Паўночная Караліна.

Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: Appalachian State University
Арыгінальная назва англ.: Appalachian State University
Заснаваны 1899
Студэнты 20 023[1]
Размяшчэнне Бун, Паўночная Караліна, ЗША
Сайт appstate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваны як педагагічны каледж у 1899 годзе, універсітэце сёння прапануе больш за 150 праграм на атрыманне ступені бакалаўра і 70 праграм паслядыпломнай адукацыі, у тым ліку дзве праграмы аспірантуры.

Назва вучэльні паходзіць ад Апалацкіх гор. Размешчаны на хрыбце Блу-Рыдж на паўночным захадзе штата, Апалацкі дзяржаўны ўніверсітэт з'яўляецца адным з самых высакагорных сярод усіх універсітэтаў ЗША на ўсход ад ракі Місісіпі з вышынёю ў 1016 метраў.

Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў цэнтры горада Бун, насельніцтва якога амаль такое ж, як і колькасць студэнтаў ва ўніверсітэце — каля 20 тыс. Кампус ахоплівае 5,3 км2, у тым ліку галоўны кампус плошчай 1,7 км2 з 20 інтэрнатамі, 3 сталовымі, 30 навучальнымі будынкамі і 11 рэкрэацыйнымі і спартыўнымі аб'ектамі.

Структура правіць

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж выяўленчага і прыкладнога мастацтва
  • Каледж навук пра здароўе
  • Школа музыкі
  • Каледж адукацыі
  • Каледж бізнесу
  • Школа аспірантуры
  • Ганаровы каледж

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць