Апалон Мікалаевіч Майкаў
Апалон Мікалаевіч Майкаў (руск.: Аполло́н Никола́евич Ма́йков; 23.5 (4.6).1821, Масква — 8 (20).3.1897, Санкт-Пецярбург) — рускі паэт. Сын акадэміка жывапісу М. А. Майкава, брат В. М. Майкава і Л. М. Майкава. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1841). Служыў у бібліятэцы пры Румянцаўскім музеі, а з 1852 года — у Камітэце замежнай цэнзуры. Пачаў друкавацца ў 1835 годзе. Першы зборнік «Вершы» (1842). Ліберальныя настроі Майкава 1840-х гадоў (паэмы «Два лёсы», 1845, «Машанька», 1846) змяніліся кансерватыўнымі поглядамі (верш «Калыска», 1854), славянафільскіх і панславісцкай ідэямі (паэма «Клермонцкі сабор», 1853); у 60-я гады творчасць Майкава падвергнулася рэзкай крытыцы з боку рэвалюцыйных дэмакратаў. Зведала змены і эстэтычная пазіцыя Майкава: кароткачасовае збліжэнне з натуральнай школай саступіла месца актыўнай абароне «чыстага мастацтва».
Апалон Мікалаевіч Майкаў | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, літаратурны крытык, пісьменнік |
Дата нараджэння | 23 мая (4 чэрвеня) 1821[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 (20) сакавіка 1897[1][2] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Nikolay Maykov[d][4][5] |
Маці | Yevgeniya Maykova[d] |
Жонка | Anna Maykova[d] |
Дзеці | Apollon Maykov[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 501–502.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Майков Аполлон Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Сомов А. И. Майков, Николай Аполлонович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 378.
- ↑ Соловьёв В. С. Майков, Аполлон Николаевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 371–373.