Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч

Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, педагог. Адзін з прадстаўнікоў школы «заходнерусізму».

Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч
Дата нараджэння 1867
Дата смерці не раней за 1918 і не пазней за 1924 ці 1924[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, педагог, мовазнавец
Навуковая сфера Гісторыя Беларусі, Беларуская мова
Месца працы
Навуковая ступень магістр
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Платон Жуковіч
Узнагароды грашовая прэмія спецыяльнай камісіі выкладчыкаў Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі за добрую навуковую працу

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і псаломшчыка Літоўскай праваслаўнай епархіі Вінцэнта Ярушэвіча, які жыў у Віленскай губерні. Відавочна, першыя ўрокі ён атрымаў у бацькоўскім доме і ў адной з царкоўна-прыходскіх школ. Далей вучыўся ў Віленскім духоўным вучылішчы (18771881), Літоўскай духоўнай семінарыі (18811888). Апошнюю скончыў выдатна — па першым разрадзе — і быў накіраваны ў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. Скончыўшы яе ў 1893 г., распачаў педагагічную кар'еру ў Віленскім духоўным вучылішчы, Смаленскай духоўнай семінарыі. У 1899 г. зноў быў накіраваны ў Вільню, а ў верасні 1907 г. стаў дырэктарам першай на Беларусі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. Пасля яе эвакуацыі ў 1915 г. жыў і працаваў у Смаленску. Памёр паміж 1918 і 1924 гг.

Навуковая дзейнасць

правіць

У духоўнай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу быў вучнем Міхаіла Каяловіча і Платона Жуковіча. Пад іх уплывам студэнтам пачаў пісаць навуковую работу, у якой адным з першых прысвяціў увагу постаці князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага. Гэта работа была надрукавана ў Смаленску ў 1897 г. пад назвай «Ревнитель православия, князь Константин Иванович Острожский (1461—1530) и православная Литовская Русь в его время». Работа выклікала неадназначную рэакцыю навуковай супольнасці, у прыватнасці яе вельмі крытыкаваў М. Любаўскі. Пазней пісаў у асноўным папулярныя навуковыя артыкулы, у 1914 г. выдаў нарыс, прысвечаны гісторыі Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі.

Цікавіўся мясцовымі археалагічнымі помнікамі, вывучэннем беларускай мовы. Склаў яе вялікі слоўнік, які налічваў 9 505 беларускіх слоў і 12 000 іх рускіх адпаведнікаў. Гэты даведнік амаль не даследаваны сучаснымі лінгвістамі. Таксама, відавочна, склаў адну з першых беларускіх граматык, якая пакуль што не выяўлена.

  • Ярушевич А. В. Молодечно и его ўчебные заведения : к пятидесятилетию Молодечненской учительской семинарии 1864―1914 гг. -Вильна: Русский почин, 1914.
  • Ярушевич А. Ревнитель православия, князь Константин Иванович Острожский (1461—1530) и православная литовская Русь в его время. — Смоленск, 1897.

Зноскі

Літаратура

правіць