Міхаіл Восіпавіч Каяловіч

Міхаіл Восіпавіч Каяловіч (20 верасня (2 кастрычніка) 1828, мяст. Кузня, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 23 жніўня (4 верасня) 1891, Санкт-Пецярбург) — гісторык, славянафіл.

Міхаіл Восіпавіч Каяловіч
Дата нараджэння 20 верасня (2 кастрычніка) 1828 ці 1828[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня (4 верасня) 1891 ці 1891[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Міхаіл Каяловіч[d]
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар багаслоўя[d]
Альма-матар
Вядомыя вучні Платон Мікалаевіч Жуковіч, Рыгор Якаўлевіч Кіпрыяновіч, Канстанцін Васілевіч Харламповіч[d] і Іаан Антонавіч Катовіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын святара. Скончыў Супрасльскае духоўнае вучылішча, Літоўскую духоўную семінарыю (1851), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1855), дзе і стаў выкладчыкам у 1856 годзе: у 1856—1862 гадаха працаваў на кафедры параўнальнага багаслоўя і рускага расколу, у 1862—1868 гадах — на кафедры рускай грамадзянскай і царкоўнай гісторыі, з 1868 года да смерці — на кафедры рускай грамадзянскай гісторыі. З 1865 года — член Камісіі па разбору і апісанню архіва Свяцейшага Сіноду. У 1873 стаў доктарам багаслоўя (дысертацыя «Гісторыя ўз’яднання заходнерускіх уніятаў старых часоў (да 1800)») і ардынарным прафесарам Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі.

Друкаваўся ў перыядычных выданнях — газеце «Дзень», часопісе «Грамадзянін», з сынам выдаваў палітыка-літаратурны штотыднёвы часопіс «Праўда» (з 1888).

Навуковыя даследаванні Каяловіча прысвечаныя гісторыі ўніяцтва, царкоўнай і агульнай гісторыі Заходняга края, гісторыі рускай самасвядомасці, гістарыяграфіі гісторыі Расіі. Ён быў прыхільнікам заходнерусізму, адстойваў пункт гледжання, што беларусы з’яўляюцца самабытнай часткай рускага народа, развіваў нацыянальна-манархічныя ідэі, ідэі адзінства рускага народа (куды ўключаліся ўкраінцы і беларусы). Паводле Міхаіла Каяловіча, «беларуская народнасць» узнікла ўжо ў Х—ХІ стст. у выніку аб’яднання генетычна блізкіх крывічоў і дрыгавічоў. На думку Каяловіча, уся гісторыя Паўночна-Заходняга края — гэта руская гісторыя, тут жыве рускі народ, мясцовая беларуская гаворка — гэта «мост» паміж маларускай і велікарускай гаворкамі[3].

Каяловіч адмаўляў гістарычны аб’ектывізм: «Не давярайце зманлівай аб’ектыўнасці, у гісторыі яе менш усяго; у гісторыі амаль усё суб’ектыўна»[4]. Лепшым з «суб’ектывізмаў» гісторык лічыў славянафільскі суб’ектывізм: «Ён лепш іншых, — сцвярджаў прафесар, — і ў народным, і ў навуковым сэнсе, і нават у сэнсе магчыма правільнага разумення і засваення агульначалавечай цывілізацыі»[4].

Ажаніўся з Надзеяй Платонаўнай Менчыц (1858). Меў трох сыноў.

 
Магіла М. В. Каяловіча на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры

Пахаваны на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры, дзе пастаўлены надмагільны помнік.

Зноскі

  1. а б Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 13 чэрвеня 2024.
  2. Коялович Михаил Осипович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Пророки и лжепророки Западной Руси
  4. а б Коялович М. О. История Русского самосознания. — Минск: Лучи Софии, 1997.

Творы (руск.)

правіць
  • Коялович М. О. История Русского самосознания. — Минск: Лучи Софии, 1997. — 686 с.
  • Коялович М. О. Чтения по истории западной России. — Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — 480 с ISBN 985-11-0348-9
  • Коялович М. О. История воссоединения западнорусских униатов. — Минск: Лучи Софии, 1998. — 400 с ISBN 985-6171-08-3
  • Коялович М. О. Документы, объясняющие историю западно-русского края и его отношения к России и к Польше. — СПб.: Типография Эдуарда Праца, 1865. — 862 с.
  • Коялович М. О. Народнае движение в Западной России. // Русский Инвалид. — 1863. — № 91.
  • Коялович М. О. О почившем митрополите литовском Иосифе. — Спб, 1869.
  • Коялович М. О. Три подъема русского национального духа для спасения нашей государственности во времена самозванческих смут. СПб., 1880/
  • Коялович М. О. Литовская церковная уния. В 2-х томах. СПб., 1859—1862/

Літаратура (руск.)

правіць