Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ) — дзяржаўны орган, які здзяйсняе рэгуляванне дзейнасці па забеспячэнні абароны інфармацыі, што змяшчае звесткі, якія складаюць дзяржаўную тайну Рэспублікі Беларусь або іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных уздзеянняў.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
скарочана — ААЦ
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння красавік 2008
Штаб-кватэра 220030, г.Мінск, вул. Кірава, 49
Гадавы бюджэт 12 541 мільён рублёў[1] (2010 год; 4 189 тысяч $[2])
Начальнік Андрэй Паўлючэнка
Сайт аац.бел

Задачы правіць

  • вызначае прыярытэтныя напрамкі тэхнічнай абароны інфармацыі, якая змяшчае звесткі, што складаюць дзяржаўную тайну, або іншыя звесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
  • каардынуе дзейнасць па тэхнічнай абароне інфармацыі;
  • арганізуе і рэалізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў кантроль за дзейнасцю па забеспячэнні тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • арганізуе і здзяйсняе сертыфікацыю, экспертызу, атэстацыю і ліцэнзаванне ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • забяспечвае бяспеку сайта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • забяспечвае пэўнасць шляхам правядзення экспертызы розыгрышаў тыражоў латарэй;
  • здзяйсняе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь[3].

Функцыі правіць

  • збор, абагульненне і аналіз інфармацыі ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • падрыхтоўка інфармацыйных, інфармацыйна-даведачных, аналітычных і прагнозных дакументаў, іншых матэрыялаў па пытаннях тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • вызначэнне прыярытэтных кірункаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • здзяйсненне каардынацыі дзейнасці па тэхнічнай абароне інфармацыі інфармацыйна-аналітычных сетак, комплексаў тэхнічных сродкаў, базаў даных, інфармацыйных сістэм, сістэм сувязі і кіравання дзяржаўных органаў;
  • арганізацыя і правядзенне прац па тэхнічнай абароне інфармацыі і рэгістрацыі імёнаў у нацыянальным сегменце сеткі Інтэрнэт;
  • падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • здзяйсненне функцый заказніка дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграм, удзел у распрацоўцы і ўзгадненні праектаў дзяржаўных стандартаў, арганізацыя і правядзенне навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх прац у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • кіраўніцтва дзейнасцю Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-даследчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі»;
  • правядзенне прац з выкарыстаннем актыўных сродкаў супрацьдзеяння тэхнічным разведкам;
  • арганізацыя і правядзенне ў межах сваёй кампэтэнцыі прац па тэхнічнай абароне інфармацыі крыптаграфічнымі метадамі, у тым ліку з выкарыстаннем электроннага лічбавага подпісу;
  • здзяйсненне ў межах сваіх паўнамоцтваў кантролю дзейнасці па забеспячэнні тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўных органах, арганізацыях незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў і формаў уласнасці;
  • здзяйсненне ліцэнзавання дзейнасці ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • правядзенне па заяўках органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый экспертызы тэхнічных сродкаў абароны інфармацыі і па пытаннях, звязаных з забеспячэннем бяспекі інфармацыйных сістэм;
  • правядзенне прац па атэстацыі дзяржаўных інфармацыйных сістэм і сертыфікацыі сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • правядзенне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў, дасяжных тэхнічным сродкам разведкі, з мэтай выкрыцця і ўстаранення каналаў уцечкі ахоўванай паводле заканадаўства інфармацыі;
  • удзел у міжведамасных рабочых групах, часовых творчых калектывах і іншых органах для вырашэння пытанняў тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • аказанне на дагаворнай аснове ўласнікам, уладальнікам, карыстальнікам інфармацыі паслуг па яе тэхнічнай абароне;
  • удзел у арганізацыі тэхнічнай абароны інфармацыі пры здзяйсненні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі;
  • метадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай, павышэннем кваліфікацыі і перападрыхтоўкай спецыялістаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • арганізацыя і правядзенне канферэнцый і семінараў, у тым ліку міжнародных, па пытаннях тэхнічнай абароны інфармацыі;
  • здзяйсненне ва ўсталяваным парадку і ў межах сваёй кампэтэнцыі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі ў мэтах атрымання інфармацыі па тэхнічнай абароне інфармацыі;
  • падрыхтоўка прапаноў па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі[3].

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (руск.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 снежня 2010). Праверана 12 снежня 2011.(недаступная спасылка)
  2. Звесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцця долара. Праверана 12 снежня 2011.
  3. а б Информация о Центре (руск.)(недаступная спасылка). Аператыўна-аналітычны цэнтр (9 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2012. Праверана 4 красавіка 2020.

Спасылкі правіць