Аперацыя «Фантомны гром»

Аперацыя «Фантомны гром» (англ.: Operation Phantom Thunder) — ваенная аперацыя, якая пачалася 16 чэрвеня 2007 года, калі шматнацыянальныя сілы Ірака разгарнулі буйныя наступальныя аперацыі супраць «Аль-Каіды», «Арміі Махдзі» і іншых груповак іракскіх паўстанцаў. Гэтая кампанія ўключала аперацыі «Пранізлівы наканечнік» у правінцыі Дыяла, «Факел Марны» і «Арол камандас» у правінцыі Бабіль, аперацыю «Навязванне закона» ў Багдадзе, «Алджа» ў правінцыі Анбар[10]. Гэтая аперацыя стала адной з найбуйнейшых ваенных аперацый у Іраку з моманту ўварвання ЗША ў 2003 годзе[11]. 14 жніўня было абвешчана, што аперацыя завершана. Кааліцыйныя і іракскія сілы ўварваліся ў раёны, якія раней не знаходзіліся пад іх кантролем, а таксама выціснулі паўстанцкія групоўкі з іх апорных пунктаў у правінцыях Бабіль, Анбар і Дыяла і на паўднёвых ускраінах Багдаду. У ходзе аперацыі іракскія і кааліцыйныя сілы праводзілі рэйды супраць «Аль-Каіды» ў Іраку і падтрымоўваных Іранам ячэек па ўсёй краіне, надаючы асаблівую ўвагу асобным атрадам у Багдадзе, Дыяле, Цэнтральным і Паўночным[12].

Аперацыя «Фантомны гром»
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
American soldier during firefight in Adhamiyah, Baghdad (Operation Phantom Thunder).jpgАмерыканец вядзе агонь па ворагу з гранатамёта AT4.
Дата 16 чэрвеня14 жніўня 2007
Месца Ірак
Вынік перамога амерыкана-іракскiх сіл
Праціўнікі
Flag of the United States.svg ЗША
Flag of Iraq.svg Ірак
Ірак Сыны Ірака[1]
Іракскі Курдыстан Пешмерга[2]

Logo of 1920 Revolution Brigade.gif Рэвалюцыйная брыгада 1920[3]

ІДІ

Flag of Promised Day Brigades.svg Армія Махдзі


Іншыя паўстанцкія групоукі

Камандуючыя
Злучаныя Штаты Амерыкі Дэвід Петрэус
Злучаныя Штаты Амерыкі Рэйманд Адзіерна
Абу Аюб аль-Масры
Абу Умар аль-Багдадзі
Сілы бакоў
30 000 чалавек невядома
Страты
37—350 амерыканскіх, 106—220 іракскіх вайскоўцаў і 20 апалчэнцаў загінулі[4][5][6] 1196—1272 забітых і 6702 палонных[4][7][8][9]

Зноскі