Аперацыя Лотас
Аперацыя Лотас (індан.: Operasi Seroja) па захопе Усходняга Тымора была праведзена Інданезіяй у 1975 годзе.
Перадгісторыя
правіцьВостраў Тымор быў падзелены на ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходні Тымор быў калоніяй Партугаліяй, тады як Заходні Тымор (былая калонія Нідэрландаў) уваходзіў у склад Індоаезіі. Дагавор аб падзеле быў падпісаны ў 1915 годзе.
Пасля партугальскай рэвалюцыі гваздзікоў 1975 года ва Усходнім Тыморы пасіліўся сепаратысцкі рух Рэвалюцыйнага фронта за незалежнасць Усходняга Тымора — ФРЭТЫЛІН, які выступаў за неадкладную незалежнасць.
Уварванне
правіцьУ Інданезіі ўзялі верх нацыяналістычныя настроі, падмацаваныя агрэсіўнасцю ваенных колаў, у тым ліку разведкі Капкамтыб і спецназа Опсус, у выніку якіх кіраўніцтва Інданезіі ўзяло курс на анексію Усходняга Тымора[1].
7 снежня 1975 года армія Інданезіі пачала ўварванне. Пасля марской бамбардзіроўкі Дылі быў высаджаны дэсант з 641 марскога пехацінца, якія выбілі з горада праціўнікаў акупацыі. Страты склалі 35 салдат з боку Інданезіі і 122 абаронцы незалежнасці Усходняга Тымора [2].
10 снежня быў узяты другі буйны горад Баўкау, 25 снежня — Ліквіса і Маубара. Да красавіка 1976 года ў Усходнім Тыморы размяшчаўся акупацыйны корпус колькасцю ў 35000 салдат, і яшчэ 10000 ў Заходнім Тыморы.
Анексія
правіцьІнданезійскі ўрад абвясціў анексію Усходняга Тымора як акт дэкаланізацыі[3]
22 снежня 1975 года Савет Бяспекі ААН ў рэзалюцыі 384 прызнаў права грамадзян Усходняга Тымора на самавызначэнне.
Зноскі
- ↑ Schwarz (1994), p. 201.
- ↑ Angkasa Online Архівавана 20 лютага 2008 года.
- ↑ Indonesia (1977), p. 16.
Літаратура
правіць- Indonesia. Department of Foreign Affairs. Decolonization in East Timor. Jakarta: Department of Information, Republic of Indonesia, 1977.
- Schwarz, A. (1994). A Nation in Waiting: Indonesia in the 1990s. Westview Press. ISBN 1-86373-635-2.
Спасылкі
правіць- Indonesian Casualties in East Timor, 1975—1999: Analysis of an Official List.
- Gendercide Watch. Case Study: East Timor (1975-99) Архівавана 24 верасня 2015.
- History of East Timor — Indonesia invades
- USING ATROCITIES: U.S. Responsibility for the SLAUGHTERS IN INDONESIA and EAST TIMOR by Peter Dale Scott, Ph.D.
- War, Genocide, and Resistance in East Timor, 1975-99: Comparative Reflections on Cambodia by Ben Kiernan