Апольскі політэхнічны ўніверсітэт

Апольскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Opolska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Аполе.

Апольскі політэхнічны ўніверсітэт
польск.: Politechnika Opolska
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Opolska
Міжнародная назва Opole University of Technology
Заснаваны 1966
Рэарганізаваны 1996
Тып політэхніка
Рэктар Марцін Лорэнц
Рэктар Marcin Lorenc[d][1]
Студэнты 6 000
Размяшчэнне Аполе
Юрыдычны адрас вул. Прушкоўская 76,
45-758 г. Аполе, Польшча
Сайт po.opole.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Утвораны ў 1996 годзе ў выніку рэарганізацыі Вышэйшай інжынернай школы, якая дзейнічала з 1966 года.

Навучае студэнтаў па 26 спецыяльнасцях на дзённай і завочнай формах. На працягу некалькіх апошніх гадоў універсітэт з'яўляецца міждысцыплінарнай вучэльняй з перавагай тэхнічных спецыяльнасцяў. У яе складзе функцыянуе 7 факультэтаў, а таксама бібліятэка і цэнтр моўнай падрыхтоўкі. У цяперашні час тут працуе 500 навукова-метадычных работнікаў (з іх 29 - на пасадзе прафесара звычайнага, 119 - на пасадзе прафесара надзвычайнага, 219 - на пасадзе дацэнта.

Па стане на 2017 год ва ўніверсітэце навучалася агулам 6203 студэнта, у тым ліку 4587 - стацыянарна і 1616 - завочна, налічвалася 130 дактарантаў і 147 слухачоў курсаў паслядыпломнай адукацыі.

У адпаведнасц з вэб-рэйтынгам універсітэтаў свету за студзень 2019 года, складзеным іспанскім Consejo Superior de Investigaciones científicas, універсітэт займае 12-е месца ў Польшчы сярод тэхнічных ВНУ, а ў свеце - 1811-е месца сярод усіх тыпаў ВНУ.

Факультэты правіць

  • Будаўніцтва і архітэктуры
  • Эканомікі і ўпраўлення
  • Электратэхнікі, аўтаматыкі і інфарматыкі
  • Інжынерыі вытворчасці і лагістыкі
  • Механічны
  • Фізічнага выхавання і фізіятэрапіі

Спасылкі правіць

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/8c8aabb6-fc72-4e4e-bb15-218703aa9f43 Праверана 17 верасня 2022.