Апрычніна
Апрычніна, апрышніна — 1) у XIV—XV стагоддзях асобнае ўдзельнае ўладанне жанчын з велікакняжацкай сям’і. 2) Назва ўласнага ўдзелу Івана IV Грознага ў 1565—1572 гадах з асобнай тэрыторыяй, войскам і дзяржаўным апаратам. 3) Сістэма надзвычайных ваенна-адміністрацыйных, сацыяльна-эканамічных мерапрыемстваў Івана IV у 1565—1572 гадах для ўмацавання самадзяржаўнай улады, ліквідацыі феадальнай раздробленасці, барацьбы з непакорнымі феадаламі. Мэтай апрычніны абвяшчалася выкараненне «крамолы». Ажыццяўлялася апрычнікамі, якія мелі неабмежаваныя правы і ўладу, былі непадсудныя органам улады і суда. Суправаджалася жорсткімі расправамі з баярска-княжацкай апазіцыяй, масавымі смяротнымі пакараннямі часта невінаватых людзей, зямельнымі канфіскацыямі і інш. Асабліва жорсткія рэпрэсіі чынілі А. Д. Басманаў, А. І. Вяземскі, Р. Л. Скуратаў-Бельскі і інш. У выніку апрычніны выкаранены феадальны сепаратызм, умацаваны самадзяржаўны дэспатызм і яго сацыяльная апора — служылыя людзі, дваране і сярэднія землеўдальнікі; узмоцнена прыгонніцтва, збяднела значная частка насельніцтва, асабліва пасадскія людзі. У 1572 годзе апрычніну адмянілі, частку канфіскаваных зямель вярнулі былым уладальнікам.
Апрычніна | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1565 |
Краіна | |
Кіраўнік дзяржавы | Іван IV Грозны |
Наступны ў спісе | гарнізонныя войскі[d] |
Пераемнік | гарнізонныя войскі[d] |
Дата спынення існавання | 1572 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).