Арад (Ізраіль)

горад у Ізраілі

Арад (іўр.: ערד, араб. عِرَادَ‎‎‎) — горад на поўдні Ізраіля на горным перавале ў Іўдзейскай пустыні, размешчаны ў непасрэднай блізкасці з рэшткамі старажытнага Арада, згаданага ў Бібліі і разбуранага больш за 2700 гадоў таму. Арад знаходзіцца ў 25 кіламетрах на захад ад Мёртвага мора і ў 45 кіламетрах на ўсход ад горада Беэр-Шэва.[1] У горадзе пражывае 23500 чалавек (2010), у горадзе пражываюць розныя этнічныя і сацыяльныя групы, такія як сефарды і ашкеназы, чорныя ізраільцяне і бедуіны, свецкія і рэлігійныя яўрэі , карэнныя ізраільцяне і рэпатрыянты. Арад быў прызнаны ЮНЕСКА «самым экалагічна чыстым горадам свету».[2]

Горад
Арад
іўр.: ערד, араб. عِرَادَ‎‎‎
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1961
Плошча
  • 93,14 км²
Вышыня цэнтра
570 м
Насельніцтва
23 500 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+972 8
Паштовыя індэксы
89100
Афіцыйны сайт
arad.muni.il (іўрыт)
Арад на карце Ізраіля
Арад (Ізраіль) (Ізраіль)
Арад (Ізраіль)
Арад (Ізраіль) (Ізраіль)
Арад (Ізраіль)

Першая спроба аднавіць яўрэйскую прысутнасць на тэрыторыі сучаснага Арада была здзейсненая ў 1921 годзе, аднак горад быў заснаваны толькі ў лістападзе 1962 года, як адзін з апошніх гарадоў развіцця.

Зноскі

  1. Арад(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 3 красавіка 2011.
  2. ПАНСИОНАТ "РАХЕЛЬ", КЛИНИКА "РАН" Г. АРАД(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 3 красавіка 2011.

Спасылкі правіць