Сефарды — яўрэі, нашчадкі выгнаных у канцы XV ст. з Іспаніі і Партугаліі або тых, што пакінулі Пірэнейскі паўвостраў пазней (XVIXVIII ст.). Традыцыйна карысталіся гутарковай мовай ладзіна (сефардскай), блізкай да іспанскай, а ў сакральных і іншых пісьмовых мэтах — іўрытам. Жывуць у краінах Паўночнай Афрыкі, Малой Азіі, Балканскага паўвострава, а таксама ў Ізраілі. Нормы сефардскага маўлення на мове іўрыт былі прыняты за аснову пры яе адраджэнні як жывой гутарковай мовы ў Ізраілі.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць