Сефардская мова
Сефа́рдская мова (вядомая таксама як яўрэйска-іспанская, ладзі́на, джудзека, спаньёль, жудзезма, хебранея) — мова сефардаў, адна з яўрэйскіх моў. Адносіцца да ібера-раманскай падгрупы раманскіх моў. Сефардская мова з’яўляецца фактычна працягам ранне-яўрэйска-кастыльскага дыялекту, які ўключыў у сябе носьбітаў і рысы астатніх яўрэйскіх ібера-раманскіх дыялектаў. Мова выкарыстоўвае ўласную сістэму арфаграфіі.
Ладзіна | |
---|---|
Саманазва | לאדינו Ladino |
Краіны | Ізраіль, Турцыя, ЗША, Мексіка, Бразілія, Францыя, Грэцыя, Паўночная Македонія, Марока, Сербія, Балгарыя |
Рэгіёны | Еўразія, Амерыка |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Нацыянальнае ўпраўленне па ахове культурнай спадчыны на сефардскай мове ў Ізраілі |
Агульная колькасць носьбітаў | больш за 1 млн |
Статус | сур’ёзная пагроза[d][1] |
Класіфікацыя | |
Індаеўрапейскія мовы |
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо, Hebrew script based alphabet[d] і кірыліца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | лад 363 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | lad |
ISO 639-3 | lad |
WALS | lno |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 374 і 2165 |
Ethnologue | lad |
ELCat | 3444 |
IETF | lad |
Glottolog | ladi1251 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Пачатак утварэння гэтага адгалінавання іспанскай мовы звязаны з выгнаннем з Іспаніі ў 1492 годзе яўрэяў, што рассяліліся галоўным чынам на тэрыторыі Асманскай імперыі, у Паўночнай Афрыцы, затым у Партугаліі, Італіі, Грэцыі, Балгарыі, Румыніі, Палесціне і інш. Знаходзячыся ва ўмовах іншамоўнага асяроддзя і не маючы статусу афіцыйнай, сефардская мова да гэтага часу захоўвае рысы (галоўным чынам у фанетыцы) іспанскай мовы канца XV ст. Функцыянуе як гутарковая мова, праяўляе прыкметы вымірання.
Распаўсюджаная ў Ізраілі, асобных раёнах Турцыі, Грэцыі, Чарнагорыі, Сербіі, Румыніі, Балгарыі. Колькасць носьбітаў складае каля 100 тыс. чалавек. Дыялектнае дзяленне звязана з краінамі пражывання носьбітаў. Асноўныя дыялектныя варыянты — турэцкі, румынскі, югаслаўскі.
У 1996 годзе Кнэсет прыняў закон аб стварэнні Нацыянальнага ўпраўлення па ахове культурнай спадчыны на сефардскай мове.
Зноскі
- ↑ http://www.unesco.org/languages-atlas/en/atlasmap/language-id-2165.html Праверана 28 жніўня 2017.
Для паляпшэння артыкула пажадана |