Араль[1] (кхмер.: ភ្នំឱរ៉ាល់) — гара ў Камбоджы, найвышэйшы пункт краіны. Гара Араль знаходзіцца ва ўсходняй частцы Кардамонавых гор і з’яўляецца самай высокай вяршыняй у краіне — 1813 м. Схілы і вяршыня пакрыты лесам. У раёне гары арганізаваны прыродны нацыянальны парк.

Араль
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня1 813 м
Адносная вышыня1 744 м
Размяшчэнне
12°01′55″ пн. ш. 104°10′14″ у. д.HGЯO
Краіна
Хрыбет ці масіўКравань 
Араль (Камбоджа)
Араль
Араль

Гара размешчана ў акрузе Араль правінцыі Кампангспы.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — карта Камбоджы