Арахлей (руск.: Арахле́й, бур. Арахира нуур) — самае вялікае возера Івана-Арахлейскай сістэмы азёр на поўдні Віцімскага пласкагор’я ў Забайкальскім краі. Знаходзіцца за 40 км на захад ад горада Чыты. Адносіцца да басейна ракі Хілок (правы прыток Селенгі).

Арахлей
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 965 м
Даўжыня
  • 10,9 км
Шырыня 6,8 км
Плошча
  • 58,5 км²
Найбольшая глыбіня 17 м
Басейн
Плошча вадазбору 256 км²
Размяшчэнне
Краіна
Арахлей (возера) (Расія)
Арахлей (возера)
Арахлей (возера)
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 16030000311116300001212
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне правіць

Плошча воднай паверхні — 58,5 км², плошча вадазбору — 242 км² (па іншых дадзеных — 256 км²), аб’ём вады — 0,61 км³. Даўжыня — 10,7 км, шырыня — 7 км. Вышыня над узроўнем мора — 965 м.

Вада ў возеры прэсная, праточная. Мінералізацыя — 100—200 мг/дм³.

Возера Арахлей адрозніваецца ад іншых Івана-Арахлейскіх азёр значнымі глыбінямі — найбольшая глыбіня 19,5 м у паўночна-ўсходняй частцы вадаёма. У цэнтральнай частцы глыбіні дасягаюць больш за 16 м. Хуткае нарастанне глыбінь прасочваецца ў паўночнай частцы возера. У паўднёвай частцы дно спадзістае з паступовым павелічэннем глыбінь да цэнтра возера.

У прыбярэжнай частцы дно пясчана-галечнікавае, да глыбінь 3-5 метраў — пясчана-глеістае. Астатняя частка дна пакрыта глеем арганічнага паходжання.

У возера ўпадае дзве невялікія ракі — Домка і Гразнуха (Шаборта).