Ара лер
Ара (арм.: Արա լեռ) — патухлы вулкан у Арменіі, размешчаны ў Арагацотнскай вобласці, паміж рэкамі Раздан і Касах. Вышыня гары над узроўнем мора роўная 2577 метраў. Вулкан мае форму няправільнага конуса са ссечанай вяршыняй і колцападобным кратарам. З карысных выкапняў на гары сустракаюцца андэзітабазальт і андэзіт.
Ара лер | |
---|---|
арм. Արալեռ | |
40°24′20″ пн. ш. 44°27′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | Арменія, Арагацотнская вобласць |
Вышыня вяршыні | 2577 м |
Арменія Арагацотн яшчэ не мае пазіцыйнай карты. | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Флора
правіцьУ падножжа гары распасціраюцца паўпустэльныя, зарослыя палыню, землі. Больш узнёслыя часткі пакрыты стэпамі. На паўночным схіле вулкана сустракаюцца дубовыя гаі і хмызнякі. У цёплую пару года гара пакрываецца пярэстымі прыгожымі колерамі.
Фаўна
правіцьНа гары сустракаецца мноства жывёл. На камяністых частках вяршыні асабліва шмат атрутных змеяў.
Легенды
правіцьПа паданні гара названа імем цара Ара Цудоўнага. Падчас бітвы супраць асірыйскай царыцы Семіраміды Ара размясціў сваё войска ў падножжа Аралера, а царыца заняла пазіцыі на схілах Оціса.
Паводле легенды, гара Аралер ёсць цела Ара Цудоўнага. Здалёк гара падобна на чалавека, які ляжыць з рукамі на грудзі[1].
-
Гара Ара-лер
-
Царква «Куйс Варвара» ў гары Арагац
-
Царква «Куйс Варвара»
-
Пралеска на гары
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Гора Аралер Архівавана 11 мая 2011.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ара лер