Аргентыус
Аргентыус — рымская сярэбраная манета. Яе пачалі чаканіць у 294 годзе падчас грашовай рэформы Дыяклетыяна (284—305) як замену сярэбранаму дэнарыю.
Законам была вызначана яго вага — 1⁄96 рымскага фунта (лібры) = 3,41 гр. Аднак галоўным чынам аргентыусы чаканілі некалькі лягчэйшым. Спачатку 25 аргентыусаў былі роўныя аднаму аўрэусу. 1 аргентыус адпавядаў 8 фолісам.
У 320 годзе пры Канстанціне Вялікім аргентыус быў заменены на сілікву.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аргентыус