Ардацкі сельсавет
Арда́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Ордаць.
Ардацкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шклоўскі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ордаць |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 15 студзеня 1965 |
Дата скасавання |
21 кастрычніка 1957, 22 лютага 2012 |
Насельніцтва (2009) | 707 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 21 кастрычніка 1957 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсавета[2].
15 студзеня 1965 года ўтвораны зноў у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 13 населеных пунктаў: 5 населеных пунктаў (Вішанька, Дзіўнава, Ладыжана, Маёраўшчына, Радзішына), якія ўваходзілі ў склад Фашчаўскага сельсавета, 3 населеных пунктаў (Новае Вільянава, Ордаць, Шастакі), якія ўваходзілі ў склад Гарадзішчанскага сельсавета, і 5 населеных пунктаў (Грамакі, Новае Займішча, Расцяроб, Рудзіцы і Старое Займішча), якія ўваходзілі ў склад Чэрнеўскага сельсавета[3]. 12 жніўня 1980 года скасавана вёска Маёраўшчына[4], 23 лютага 2006 года — вёска Вішанька[5]. 22 лютага 2012 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсавета[6].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 707 чалавек[7], з іх 97,7 % — беларусы, 2,0 % — рускія[8].
Склад
правіцьНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Ордаць, вёскі Грамакі, Дзіўнава, Ладыжана, Новае Вільянава, Новае Займішча, Радзішына, Рудзіцы, Старое Займішча і Шастакі.
Крыніцы
правіць- ↑ Решение Шкловского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 15-12 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов Шкловского района в агрогородки
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 12.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 12 жніўня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.