Ордаць
аграгарадок у Беларусі, у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці
О́рдаць[1] (трансліт.: Ordać, руск.: Ордать) — аграгарадок у Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Аграгарадок
Ордаць
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 31[2] км у напрамку на ўсход ад горада Шклоў, за 57 км ад Магілёва[2], каля правага берага ракі Бася.
Гісторыя
правіцьЗгадваецца ў 1643 годзе як вёска Вордаць у Басейскім войтаўстве Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[3].
У 1924—1957 і 1965—2012 гадах цэнтр Ардацкага сельсавета[4][5][6]. У 1957—1965 гадах вёска ўваходзіла ў склад Гарадзішчанскага сельсавета.
Насельніцтва
правіцьВядомыя выхадцы
правіць- Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў (1952—2010) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2000—2009).
- Анатоль Станіслававіч Сербантовіч (1941—1970) — беларускі паэт.
Памятныя мясціны
правіць- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Во́рдаць
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- ↑ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 213v.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 12.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2021. Праверана 3 ліпеня 2015.
Літаратура
правіць- Ордаць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 444.
- Республика Беларусь. Могилёвская область. Шкловский район: карта. Шклов: план / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2006. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-36-62. Выданне 1979 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх