Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў
Міхаі́л Я́каўлевіч Па́ўлаў (1 верасня 1952, в. Ордаць, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 6 чэрвеня 2010, Мінск, Беларусь[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарвыканкама ў 2000—2009 гг.
Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Ярмошын | ||||||
Пераемнік | Мікалай Ладуцька | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валерый Захарчанка | ||||||
Пераемнік | Віктар Дзічкоўскі | ||||||
Нараджэнне |
1 верасня 1952 |
||||||
Смерць |
6 чэрвеня 2010 (57 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут і Акадэмію народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. Меў спецыяльнасці інжынера-механіка па абсталяванні і тэхналогіі зварачнай вытворчасці, вядучага спецыяліста па кіраванні — менеджара вышэйшай кваліфікацыі.
Працоўную дзейнасць пачаў электразваршчыкам у міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля службы ў войску працаваў на Баранавіцкім камбінаце сянажных веж, прайшоў шлях ад электразваршчыка да дырэктара гэтага камбіната. Пасля гэтага на працягу дзесяці гадоў узначальваў калектыў Баранавіцкага завода гандлёвага машынабудавання. З 1997 г. — старшыня Баранавіцкага гарвыканкама. З сакавіка 2000 г. — старшыня Мінскага гарвыканкама, змяніў на гэтай пасадзе будучага прэм'ер-міністра Уладзіміра Ярмошына. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004).
6 красавіка 2009 года Міхаіл Паўлаў быў шпіталізаваны ў 5-ю клінічную лякарню Мінска. 7 красавіка яму была зробленая аперацыя па выдаленні пухліны галаўнога мозгу. Аперацыю рабіў прафесар Арнольд Сеяновіч, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Рэабілітацыю былы мер Мінска прайшоў у Ізраілі[1]. У верасні ў сувязі з рэцыдывам пухліны Паўлаву была зробленая паўторная аперацыя. 6 чэрвеня 2010 года Міхаіл Якаўлевіч Паўлаў па прычыне працяглай хваробы памёр.
Узнагароды
правіць- ордэн Айчыны 3-й ступені (красавік 2010)
- ордэн Пашаны Рэспублікі Беларусь
- Дзве падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
- Міжнародная узнагарода «Паходня Бірмінгема»
- заслужаны працаўнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь, Ганаровы грамадзянін Мінска (25 чэрвеня 2009), Кандыдат тэхнічных навук
Ушанаванне памяці
правіць1 верасня 2012 года ў Маскоўскім раёне Мінска быў урачыста адкрыты Парк імя Міхаіла Паўлава.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Куды падзеўся Міхаіл Паўлаў?(недаступная спасылка) // Ігар Карней, Радыё Свабода
- Мэра Павлова оперировал ведущий нейрохирург Беларуси Архівавана 12 красавіка 2009. (руск.)
- Мэр Минска лечится в Германии? Архівавана 23 красавіка 2009. (руск.)
- Міхаіл Паўлаў стаў ганаровым грамадзянінам Мінску Архівавана 29 чэрвеня 2009.
- Былы сталічны мэр Міхаіл Паўлаў перанёс паўторную аперацыю Архівавана 14 верасня 2009. (руск.) // Ежедневник